У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Склярэнка. Людміла Адольфаўна Склярэнка (22 красавіка 1944, г. Трасцянэць, Сумская вобласць) — беларускі архітэктар.
Скончыла Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут у 1968 годзе. Працавала ў Мінскпраекце, Белмясцпрампраекце, з 1977 года — старшы архітэктар у Белжылпраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1976 года. Пражывае ў Мінску.
Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): блокі цэхаў заводаў трактарнага (1976) і пластмас (1982). Дзіцячая шахматна-шашачная школа і рэканструкцыя будынка ЦК ЛКСМБ (1986) у Мінску, добраўпарадкаванне алімпійскага комплексу «Стайкі» ў Мінскім раёне (1980).