wd wp Пошук:

Будынак ЦК ЛКСМБ

Будынак ЦК ЛКСМБ — будынак у Мінску, размешчаны на рагу вуліц Карла Маркса (№ 40) і Чырвонаармейскай (№ 5). Пабудаваны ў 1953 годзе па праекце архітэктара Г. Заборскага[1] на месцы Дома селяніна, разбуранага ў 1944 годзе. У 1986 годзе рэканструяваны (архітэктары Людміла Склярэнка[2], Сяргей Сень[3]). У будынку размяшчаўся Цэнтральны камітэт Ленінскага Камуністычнага саюза моладзі Беларусі, цяпер Цэнтральны камітэт Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.

Творчасць

Чатырохпавярховы Г-падобны ў плане цагляны будынак. Кампазіцыйным цэнтрам з’яўляецца галоўны ўваход у скошанай вуглавой частцы, падкрэсленай 2 трохчвэртнымі калонамі. У архітэктуры фасадаў выкарыстаны рытм арачных і прамавугольных аконных праёмаў, канеліраваных пілястраў. Сцены дэкарыраваны рустам, ляпным беларускім арнаментам і завершаны складаным карнізам. З боку дваровага фасада выступае гранёны аб’ём актавай залы. Планіроўка калідорная[1].

Будынак — прыклад савецкай архітэктуры з творчым выкарыстаннем класічнай спадчыны[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 А. А. Міцянін 212. Будынак ЦК ЛКСМБ // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінск / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ, 1988.— 333 с.: іл. ISBN 5-85700-006-8.
  2. Скляренко Людмила Адольфовна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.(руск.)
  3. Сень Сергей Павлович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·З’явіліся ў 1953 годзе
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вуліца Карла Маркса (Мінск)
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Георгія Заборскага
Катэгорыя·1953 год у Мінску
Катэгорыя·Збудаванні Мінска ў стылі савецкага класіцызму
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Мінска