wd wp Пошук:

Людвік Міхайлавіч Звяждоўскі

Помнік Людвіку Звяждоўскаму ў мястэчку Апатаў

Людвік Звяждоўскі (прозвішча Тапор; снежань 1829[1], Вільня[заўв. 1] — 23 лютага 1864, мястэчка Апатаў, Царства Польскае) — капітан расійскай арміі, член тайнага таварыства Зыгмунта Серакоўскага, удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Вільні ў сям’і чыноўніка[3]. У войску з 1845. Скончыў Акадэмію Генштаба ў Санкт-Пецярбургу ў чыне паручніка інжынерных войск. З 1860 г. на службе ў Вільні. Быў прадстаўніком «чырвоных» ў Вільні. Да кастрычніка 1862 года ўзначальваў віленскі паўстанцкі цэнтр (Камітэт Руху, Літоўскі правінцыяльны камітэт), меў уплыў на таварыства рускіх афіцэраў у Польшчы. Пасля быў пераведзены ў Маскву[3]. Падчас паўстання камандаваў паўстанцкім аддзелам у Магілёўскай губерні, які быў сабраны з студэнтаў Горы-Горацкі земляробчага інстытута. Яму нават удалося на непрацяглы тэрмін захапіць Горкі. 6 мая 1863 яго аддзел уступіў у бой з расійскімі войскамі і пацярпеў паражэнне. Сутыкнуўшыся з нядобразычлівасцю і нежаданнем ваяваць з боку тутэйшых жыхароў, распусціў свой аддзел і выехаў у Царства Польскае. Тут быў прызначаны галоўнакамандуючым войскамі Сандамірскага ваяводства, а таксама — кіраўніком дывізіі кракаўскай II-га Корпуса. Удзельнік другой бітвы пад мястэчкам Апатаў 21 лютага 1864 годзе.

Паранены ў баі, захоплены на наступны дзень казачым патрулём, быў пакараны на смерць на рынку ў мястэчку Апатаў 23 лютага 1864 года[заўв. 2].

Памяць

Матэрыял пра Л. Звяждоўскага змешчаны ў экспазіцыі Горацкага гісторыка-этнаграфічнага музея і музея гісторыі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.

Зноскі

  1. Кісялёў Г. В. Звяждоўскі Людвік Міхайлавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — С. 435. — 527 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
  2. 1 2 Біяграфія Звяждоўскага на старонках «Wielkiej Encyklopedii Powrzechnej»
  3. 1 2 Людвік Міхайлавіч Звяждоўскі (1829—1864). «Тапор»// «Свіслацкія аркушы»(недаступная спасылка)

Заўвагі

  1. Паводле іншых звестак таксама можа быць 1825[2] або 1830.
  2. Паводле іншых звестак 27 лютага 1864.[2]

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Выпускнікі Мікалаеўскай ваеннай акадэміі
Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Асобы
Нарадзіліся ў Вільнюсе
Памерлі ў Свентакшыскім ваяводстве
Постаці Горак
Нарадзіліся ў 1830 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Нарадзіліся 11 студзеня
Ваенныя Расійскай імперыі
Памерлі 23 лютага
Памерлі ў 1864 годзе