wd wp Пошук:

Людвіг VII Барадаты

Людвіг VII Барадаты (ням.: Ludwig VII. der Bärtige; каля 1368 — 1 мая 1447, Бурггаўзен) — герцаг Баварска-Інгальштацкі з 1413 года, сын герцага Стэфана III і Тадэі Вісконці.

Біяграфія

Перыяд з 1391 па 1415 гады Людвіг VII пражыў у Францыі пры двары сваёй сястры каралевы Ізабо і яе мужа Карла VI. Там ён стаў бібліяфілам, а вярнуўшыся ў Германію ў 1418 годзе даў распараджэнне пачаць будаўніцтва ў Інгальштаце замка ў французскім стылі.

Стаўшы герцагам, варагаваў з усімі суседзямі, асабліва са стрыечным братам Генрыхам Ландсгуцкім, які вераломна напаў на яго падчас Канстанцкага сабору.

У 1439 годзе супраць Людвіга VII паўстаў яго законны спадчыннік, сын Людвіг VIII Гарбаты, які паступова заваяваў усе бацькаўскія землі і ў 1443 годзе ўзяў у палон самага Людвіга VII і яго тытул. Пасля смерці сына ў 1445 годзе Людвіг VII быў выдадзены герцагу Генрыху, у палоне ў якога памёр у 1447 годзе, а герцагства Баварска-Інгальштацкае было далучана да Баварска-Ландсгуцкага герцагству.

Сям’я і дзеці

1 кастрычніка 1402 года Людвіг жаніўся на Ганне дэ Бурбон, дачцы ламаршскага графа Жана I дэ Бурбона. У іх было двое дзяцей:

У 1408 годзе Ганна памерла, і ў 1413 годзе Людвіг жаніўся ў другі раз, на Кацярыне д’Алансон, дачцы алансонскага графа П’ера II. У іх было двое дзяцей:

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  2. Lundy D. R. The Peerage

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Герцагі баварскія
Катэгорыя·Памерлі ў Бурггаўзене
Катэгорыя·Вітэльсбахі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1447 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Баварыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 1 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1368 годзе