wd wp Пошук:

Баварска-Ландсгуцкае герцагства

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Баварыя.

Баварска-Ландсгуцкае герцагства (ням.: Teilherzogtum Bayern-Landshut) — герцагства ў складзе Свяшчэннай Рымскай імперыі, якое існавала ў 1353—1503 гадах.

Гісторыя

Замак Бурггаўзен — адна з рэзідэнцый ландсгуцкіх Вітэльсбахаў

Калі ў 1347 годзе памёр імператар Людовік IV, то спачатку яго пяцёра сыноў кіравалі яго ўладаннямі сумесна, а затым, па Ландсбергскаму дагавору 1349 года, спадчына была падзелена. Стэфан, Вільгельм і Альбрэхт сталі сумесна кіраваць Ніжняй Баварыяй і Нідэрландамі. Праз чатыры гады спадчына было падзелена далей, і па Рэгенсбургскаму дагавору 1353 года Стэфан атрымаў новастворанае герцагства Баварыя-Ландсгут. У 1363 годзе Стэфан стаў таксама і герцагам Верхняй Баварыі, якоя ў выніку была далучана да Баварыі-Ландсгут.

Пасля смерці Стэфана тры яго сына кіравалі герцагствам сумесна да 1392 года, калі яно было падзелена зноў, вылучыўшы асобныя герцагствы Баварыя-Мюнхен і Баварыя-Інгальштат.

Па рашэнні імператара ў 1429 годзе пакінутае без кіраўніка Баварска-Штраўбінскае герцагства было падзелена на тры часткі, адна з якіх увайшла ў склад Баварска-Ландсгуцкага герцагства. У 1447 годзе да Баварыі-Лансхут было далучана Баварска-Інгальштацкае герцагства.

У 1505 годзе пасля вайны за ландсгуцкую спадчыну Баварска-Ландсгуцкае герцагства было падзелена паміж Баварска-Мюнхенскім герцагствам і новаствораным герцагствам Пфальц-Нойбург.

Герцагі Баварска-Ландсгуцкія

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Гісторыя Баварыі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1353 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Герцагствы Германіі
Катэгорыя·Зніклі ў 1503 годзе