wd wp Пошук:

Валянціна Васільеўна Сярых

Валянціна Васільеўна Сярых (нар. 1951, Бабруйск) — беларускі кампазітар [1], стваральнiк i кiраўнiк першай дзiцячай эстраднай вакальнай студыi «Званочак»[2].

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і ваенаслужачага[3]. Адной з першых настаўніц музыкі для маленькай Валі стала беларуская оперная спявачка і музычны педагог Любоў Сямашка[3].

Закончыла ДМПІ імя Гнесіных(руск.) бел. (Масква) па класу кампазіцыі прафесара М. I. Пяйко (1975) і аспірантуру пад кіраўніцтвам М. I. Пяйко(руск.) бел. і Г. I. Ліцінскага(руск.) бел. (1985)[1].

Член СК Беларусі (1978)[1].

Творчасць

Валянціна Сярых найбольш поўна праявіла сябе ў камернай музыцы. Яе фартэпіянныя п’есы, інструментальныя ансамблі, а таксама рамансы і песні вызначаюцца выразнасцю мелодыкі, маляўнічасцю гучання, шчырасцю і эмацыянальнасцю[1].

Асобнае месца ў творчасці кампазітара займае музыка для дзяцей. В. Сярых напісала шмат камерна-інструментальных мініяцюр і песень, якія вызначаюцца меладыйнасцю і лірычнай напоўненасцю[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Валянціна Васільеўна СЯРЫХ
  2. Сярых, Валянціна Васілеўна (кампазітар; нар. 1951)
  3. 1 2 Главный учитель моей жизни (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Выпускнікі Расійскай акадэміі музыкі імя Гнесіных
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1951 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бабруйску
Катэгорыя·Кампазітары СССР
Катэгорыя·Кампазітары Беларусі
Катэгорыя·Кампазітары паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта