wd wp Пошук:

Луітпольд Баварскі

Луітпольд Карл Іосіф Вільгельм (ням.: Luitpold Karl Joseph Wilhelm; 12 сакавіка 1821, Вюрцбургская рэзідэнцыя — 12 снежня 1912, Мюнхен) — прынц-рэгент Баварыі з 10 чэрвеня 1886 года, трэці сын караля Людвіга I і брат караля Максіміліяна II, прадстаўнік дынастыі Вітэльсбахаў. Фактычна з’яўляўся кіраўніком Баварыі ў часы валадарства сыноў апошняга — Людвіга II і Ота I. Яго сын стаў апошнім каралём Баварыі — Людвігам III.

Біяграфія

Меркавалася, што Луітпольд і яго нашчадкі атрымаюць у спадчыну грэчаскі трон, які займаў яго брат Атон. Аднак грэчаскі закон патрабаваў ад прэтэндэнта на прастол пераходу ў праваслаўе, а Луітпольд не жадаў гэтага рабіць. У 1862 годзе Атон быў зрынуты. Ён завяшчаў свае правы на прастол брату, аднак Луітпольд ніколі не ўспамінаў пра гэта.

Луітпольд браў удзел у Франка-прускай вайне.

Рэгенцтва

Прынц-рэгент Луітпольд у дзень свайго 90-годдзя. 1911

У 1886 годзе Луітпольд стаў рэгентам свайго псіхічнахворага пляменніка Людвіга II і застаўся рэгентам і пасля смерці апошняга з прычыны душэўнай хваробы караля Ота I. Таямнічая смерць Людвіга II спрыяла з’яўленню чутак пра тое, што за гэтым стаіць Луітпольд, аднак дзякуючы сваім асабістым якасцям ён стаў адным з самых папулярных кіраўнікоў Баварыі. Адным з яго першых дзеянняў у новым статусе стала адкрыццё для публікі 1 жніўня 1886 года некалькіх палацаў Людвіга II.

Гады рэгенцтва Луітпольда былі адзначаны велізарнай мастацкай і культурнай актыўнасцю ў Баварыі, дзе яны вядомыя як ням.: «Prinzregentenjahre» ці ням.: «Prinzregentenzeit». Баварыя квітнела пры ліберальным урадзе, а Мюнхен ператварыўся ў культурны цэнтр Еўропы. Томас Ман у 1902 годзе напісаў пра гэты перыяд «Мюнхен, які ззяў» (лац.: Gladius Dei).

У гонар Луітпольда мноства вуліц у баварскіх гарадах называюцца Prinzregentenstraße або Luitpoldstraße. Яго імя носяць многія ўстановы культуры, уключаючы Prinzregententheater у Мюнхене і Luitpoldarena і Luitpoldhalle у Нюрнбергу. Існуе нават асобная кулінарная страва — «Торт прынц-рэгента» (ням.: Prinzregententorte) — шматслаёны пірог з вяршкамі і шакаладам, названы ў яго гонар.

Трэба заўважыць, што падчас рэгенцтва Луітпольда адносіны паміж баварцамі і прусакамі знаходзіліся на пункце замярзання антыкаталіцкай кампаніі «Культуркампф», якую праводзіў Бісмарк у Прусіі. Таксама Баварыю не зусім задавольвала стратэгічнае лідарства Прусіі ў імперыі.

Луітпольд пахаваны ў Мюнхене ў цэрквы тэацінцаў.

Сям’я

Луітпольд быў у шлюбе з эрцгерцагіняй Аўгустай Фердынандай Аўстрыйскай, другой дачкой вялікага герцага Тасканы Леапольда II. У мужоў нарадзілася чацвёра дзяцей:

У наш час главой дому Вітэльсбахаў з’яўляецца прапраўнук Луітпольда і праўнук Людвіга III Франц (з 1996 года).

Зноскі

  1. 1 2 Luitpold // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Luitpold // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118729683 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118729683 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Спасылкі

Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890—1907).

Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Памерлі ад бранхіту
Катэгорыя·Памерлі 12 снежня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Серафімаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Слана
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Аляксандра Неўскага
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Падвязкі
Катэгорыя·Матэрыялы ЭСБЕ
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Губерта
Катэгорыя·Ганаровыя аматары Імператарскай Акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Памерлі ў 1912 годзе
Катэгорыя·Кіраўнікі Баварыі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чорнага арла
Катэгорыя·Вітэльсбахі
Катэгорыя·Кавалеры Вышэйшага ордэна Святога Дабравешчання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Род Вітэльсбахаў
Катэгорыя·Пахаваныя ў Тэатынеркірхэ
Катэгорыя·Удзельнікі франка-прускай вайны
Катэгорыя·Члены Баварскай акадэміі навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1821 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 сакавіка
Катэгорыя·Узнагароджаныя Баварскім ордэнам «За ваенныя заслугі»
Катэгорыя·Рэгенты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вюрцбургу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Памерлі ў Мюнхене
Катэгорыя·Асобы