wd wp Пошук:

Луіс дэ Маралес

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Маралес.

«Мадонна з дзіцем» («Маці Божая Журботная»). 1570-я. Эрмітаж

Луіс дэ Маралес (ісп.: Luis de Morales; 1509, Бадахос — 9 мая 1586, Бадахос) — іспанскі мастак, адзін з самых яскравых прадстаўнікоў іспанскага маньерызму, старэйшы сучаснік Эль Грэка.

Біяграфія

Біяграфія майстра шмат у чым меркаваная. Спецыялісты спрачаюцца аб месцы яго нараджэння (Бадахос або Севілья), Аб тым, дзе ён сфармаваўся як мастак, і называюць Севілью, Партугалію і Мілан.

Творчасць

Адчуў уплыў Рафаэля, Педра дэ Кампанья і мастакоў ламбардскай школы, за сваё мастацтва і прыхільнасць святым сюжэтам быў празваны сучаснікамі «Чароўным Маралесам».

Творы

Сярод твораў Маралеса — «Маці Божая з птушачкай» (1546, прыватны збор, Мадрыд), сцэны з жыцця Хрыста ў алтары царквы Нуэстра-Сеньёра-дэ-ла-Асуньсьён(ісп.) бел., Ароя-дэ-ла-Лус(ісп.) бел. (правінцыя Касерэс; 15631568), «Маці Божая з дзіцем і Янам Хрысціцелем» (15641566, Нацыянальны музей старадаўняга мастацтва(руск.) бел., Лісабон), «Святое сямейства» (1560-я гады, Іспанскае таварыства Амерыкі(ісп.) бел., Нью-Ёрк), «Маці Божая з дзіцем» (каля 1570, Прада), «Маці Божая Журботная» (Эрмітаж), «Малітва Святога Францыска Асізскага» (Кіеўскі музей заходняга і ўсходняга мастацтва(руск.) бел.).

Зноскі

  1. OCLC. Virtual International Authority File[Dublin, Ohio]: OCLC, 2003. Праверана 21 ліпеня 2018.
  2. OCLC. Virtual International Authority File[Dublin, Ohio]: OCLC, 2003. Праверана 21 ліпеня 2018.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бадахосе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1509 годзе
Катэгорыя·Мастакі маньерызму
Катэгорыя·Мастакі Іспаніі
Катэгорыя·Залатое стагоддзе Іспаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі ў Бадахосе
Катэгорыя·Памерлі ў 1586 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца смерці ў картцы
Катэгорыя·Памерлі 9 мая
Катэгорыя·Мастакі XVI стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных