wd wp Пошук:

Педра дэ Кампанья

Педра дэ Кампанья (ісп.: Pedro de Campaña; 1503, Брусель — 1586, там жа), сапраўднае імя Пітэр дэ Кэмпенер (нідэрл. Pieter de Kempeneer), таксама быў вядомы як П’ер дэ Шампань (фр. Pierre de Champaigne) і Петэр ван дэ Вельдэ (нідэрл. Peter Van de Velde) — паўднёванідэрландскі (фламандскі) мастак перыяду Рэнесансу, які пераважна працаваў у Іспаніі, Севілья.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Бруселі ў вядомай сям’і жывапісцаў і мастакоў габеленаў. Таксама ў Бруселі ён навучаўся ў Бернарда ван Арлі — захаваліся грызайлі гэтага перыяду. У ранні перыяд творчасці працаваў у Італіі, дзе ён старанна вывучаў творчасць Рафаэля, пасля чаго лічыў сябе яго паслядоўнікам.

Дакументы сведчаць, што ён быў у Венецыі, Рыме, а таксама ў Балонні. Гэты перыяд быў вельмі важным для мастака, бо падчас свайго фармавання ў якасці майстра ён непасрэдна сутыкнуўся з рымскім маньерызмам. У 1530 годзе стварыў эскіз трыумфальнай аркі з нагоды каранацыі ў Балонні імператара Карла V, які быў таксама каралём Іспаніі. Затым па парадзе кардынала Даменіка Грымані мастак адправіўся ў Іспанію, дзе і правёў многія гады. Уладкаваўся ў Севільі, дзе ажаніўся.

Як піша яго біёграф Франсіска Пачэка, Кампанья выдатна маляваў, ведаў матэматыку, архітэктуру, скульптуру, а таксама астраномію. (Большасць фактаў біяграфіі мастака вядомы выключна па іспанскіх крыніцах).

У 1537—1562 гг. разам з Луісам дэ Варгасам і скульптарам Тарэджыяна стварыў у Севільі школу жывапісу, якая пазней стала Акадэміяй. Сярод яго вучняў быў Луіс дэ Маралес.

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бруселі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Мастакі Іспаніі
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта