wd wp Пошук:

Лучанец

Лу́чанец (славацк.: Lučenec, ням.: Lizenz, венг.: Losonc) — горад у цэнтральнай Славакіі. Насельніцтва каля 28 тыс. чалавек.

Гісторыя

Лучанец (на венг.:  — Лошанц) быў упершыню згаданы ў 1128 годзе, але аж да XV стагоддзя быў невялікім паселішчам. У 1451 годзе ён ужо згаданы як горад. Тады каля сцен Лучанца разыгралася бітва паміж войскамі Янаша Хуньядзі і Яна Іскры, прычым перамогу атрымаў Іскра.

У XVI стагоддзі горад шмат разоў бралі ў аблогу туркі. У 1544 годзе яны ўзялі яго штурмам і 40 гадоў Лучанец належаў філякаўскаму санджаку Асманскай імперыі. У 1575 годзе горад згадваецца як «бязлюдны».

У 1828 годзе ў Лучанцы жыло 3000 жыхароў, было 216 дамоў і 229 рамесных майстэрняў. У 1849 годзе венгерскія рэвалюцыянеры забіваюць параненых афіцэраў рускай арміі. У адплату дывізія Грабэ спальвае горад.

У 1867 годзе ў горадзе будуюцца заводы, прыходзіць індустрыялізацыя.

Пасля распаду Аўстра-Венгрыі Лучанец стаў месцам баёў паміж чэхаславацкай арміяй і венгерскай. Венгерская армія была вымушана адступіць, а крыху пазней паводле арбітража горад увайшоў у склад Чэхаславакіі. У 1938 годзе Венгрыя акупавала горад ізноў. 14 студзеня 1945 года Лучанец вызвалілі часці савецкай і румынскай армій.

Славутасці

Гарады-пабрацімы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Гарады Славакіі
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта