wd wp Пошук:

Яйцажыванараджэнне

Нараджэнне алмазнага вадзянога вужа (Nerodia rhombifer)

Яйкажыванараджэнне — спосаб узнаўлення патомства, пры якім зародак дасягае пэўнага развіцця ў яйцы ўнутры арганізма маці і вызваляецца ад абалонак яек адразу пасля іх адкладкі.

Пры яйкажыванараджэнні зародак развіваецца толькі за кошт пажыўных рэчываў яйка. Такі тып размнажэння характэрны для звычайнай гадзюкі, жывароднай яшчаркі, вераценніцы ломкай, мядзянкі і інш. У час адкладкі яек з іх адразу ж з’яўляюцца поўнасцю сфармаваныя і жыццяздольныя маляўкі. Змейкі гадзюкі, што толькі з’явіліся на свет, адразу ж распаўзаюцца і ўжо праз некалькі дзён пачынаюць самастойна карміцца насякомымі.

Пераход рэптылій ад адкладкі яек да яйкажыванараджэння звязаны з пашырэннем гэтай групы ў паўночных шыротах, дзе суровы клімат перашкаджае інкубацыі яек у навакольным асяроддзі.[1] Актыўны выбар самкай больш цёплых участкаў забяспечвае ўсяму патомству аптымальны тэмпературны рэжым развіцця.

Зноскі

  1. Земнаводныя. Паўзуны…

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Рэпрадуктыўная сістэма
Катэгорыя·Эмбрыялогія