wd wp Пошук:

Лошыцкія курганныя могільнікі

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Лошыца (значэнні). Лошыцкія курганныя могільнікі — археалагічныя помнікі, курганныя могільнікі ў ваколіцах былой вёскі Лошыца 2-я, цяпер у межах Мінска (вул. Лошыца 2-я).

Могільнік—1

Знаходзіцца на поўдзень ад вёскі, на ўзгорку, ва ўрочышчы Замчышча. 13 круглых курганоў і адзін падоўжаны. У канцы 1890-х гадоў Генрых Татур даследаваў 2 насыпы. Знойдзены 2 бронзавыя скроневыя пярсцёнка падобныя з заходзячымі канцамі кольцы, 2 бронзавыя лірападобныя спражкі, паясное кольца, жалезная пласціна з кручкамі на канцах, фрагменты жалезнага нажа, золаташкляная цыліндрычная панерка, кавалак лямцавага шнура. У 1930 годзе абследаваў А. А. Рынейскі, у 2006 годзе Ю. А. Заяц. Захаваўся адзін падоўжаны курган у завулку Каржанеўскага.

Могільнік—2

Знаходзіцца на поўдні ад вёскі каля Стара-Койданаўскага шляху (цяпер мікрараён па вул. Ландара) на паўднёвым захадзе ад чыгуначнага прыпынка Курасоўшчына. 3 курганы. У 1930 годзе абследаваў А. А. Рынейскі, у 1980-я гады адзін курган раскапаў П. А. Русаў. Пахавальны абрад — трупапалажэнне на мацерыку, галавой на захад. Знойдзены золаташкляныя бочкападобныя і цыліндрычныя пацеркі. Датуецца XI ст. У 2008 годзе абследаваў Ю. А. Заяц. Захаваўся адзін круглы курган дыяметрам XIII 5 м, вышыня каля 2 м.

Могільнік—3

Знаходзіцца на поўдзень ад былой вёскі, у садзе. 13 невялікіх насыпаў. У 1930 годзе абследаваў А. А. Рынейскі, у 2008—2009 гадах Ю. А. Заяц. Захаваўся адзін напаўразбураны курган пры з’ездзе з МКАД на праспект Дзяржынскага.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Курганныя могільнікі Мінскага раёна
Катэгорыя·Гісторыя Мінска