wd wp Пошук:

Генрых Хрыстафоравіч Татур

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Татур. Генрых Хрыстафоравіч Татур (17 верасня 1846[1], Мінск — 1907) — беларускі гісторык, археолаг, краязнавец, калекцыянер.

Біяграфія

Дробны чыноўнік Мінскага губернскага статыстычнага камітэту. З 1874 вёў археалагічныя раскопкі ў Мінскай губерні, склаў яе археалагічную карту з апісаннем помнікаў. Аўтар кнігі «Археалагічнае значэнне Мінскай губерні» (1878), «Нарысу археалагічных помнікаў на прасторы Мінскай губерні і яе археалагічнага значэння» (1892). У выніку паездак па Міншчыне падрыхтаваў вялікі альбом археалагічных помнікаў (1893). Стварыў у Мінску багаты прыватны музей па гісторыі матэрыяльнай культуры Беларусі і ўнікальную бібліятэку. Падтрымліваў сувязі з Карусём Каганцом, мінскімі гімназістамі. Пасля смерці навукоўца яго зборы прададзеныя за мяжу. Некалькі прац захавалася ў рукапісах.

Зноскі

  1. ТАТУР ГЕНРИХ ХРИЗОСТОМОВИЧ(руск.) . Род фамилии Татур. Праверана 30.09.2016.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Калекцыянеры Беларусі
Катэгорыя·Татуры
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Археолагі Беларусі
Катэгорыя·Краязнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1846 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1907 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 верасня
Катэгорыя·Асобы