wd wp Пошук:

Антон Альгердавіч Рынейскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рынейскі. Анто́н Альге́рдавіч Рыне́йскі (каля 1903 — 27 жніўня 1937, Менск, НКУС) — беларускі археолаг, гісторык, краязнавец.

Біяграфія

З 1927 года вывучаў археалагічныя помнікі Беларусі. У 1929—1937 гадах працаваў у Інстытуце гісторыі АН БССР. Даследаваў археалагічныя помнікі Палесся і Меншчыны эпохі бронзы і жалезнага веку, дрыгавіцкія курганы, гарадзішчы. На Койданаўшчыне даследваў археалагічныя помнікі каля вёсак Грычына, Курганне і іншых.

Арыштаваны 19 мая 1937 года асобай нарадай пры НКУС БССР. Абвінавачваўся ў «шпіянажы на карысць Польшчы» і «ўдзеле ў шпіёнска-дыверсійнай дзейнасці Польскай арганізацыі ваеннай». 25 жніўня 1937 года асуджаны да найвышэйшай меры пакарання. Расстраляны ў Менску. Пасмяротна рэабілітаваны ў 1958 годзе.

Творы

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Краязнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Расстраляныя ў СССР
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Археолагі Беларусі
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ
Катэгорыя·Памерлі ў 1937 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя ў БССР
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 27 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1903 годзе