wd wp Пошук:

Лорэнс Стэрн

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Стэрн. Лорэнс Стэрн (англ.: Laurence Sterne; 24 лістапада 1713, Кланмел, Ірландыя — 18 сакавіка 1768, Лондан) — выбітны англійскі пісьменнік XVIII стагоддзя.

Біяграфічныя звесткі

Скончыў багаслоўскі факультэт Кембрыджскага ўніверсітэта (1738). Доўга быў пастарам у вёсцы.

Творчасць

Першы раман, напісаны Стэрнам «Жыццё і меркаванні Трыстрама Шэндзі» (англ. The life and opinions of Tristram Shandy; Лондан, 17591767), здабыў аўтару вялізарнейшую папулярнасць; навізна яго манеры ўзбудзіла ўсеагульную ўвагу і Стэрн, калі пераехаў у Лондан, стаў улюбёнцам вышэйшага грамадства. Гэты раман складаецца з шэрагу эпізодаў; увесь твор у цэлым прасякнуты арыгінальнай вучонасцю і ўяўляе сабой хутчэй геніяльныя бязладныя накіды, чым суцэльны мастацкі твор. «Трыстрам Шэндзі» вытрымаў шмат выданняў, быў перакладзены на шматлікія еўрапейскія мовы і па сваёй сутнасці з’яўляецца крытыкай на ўсю традыцыю рамана эпохі Асветніцтва.

Болей зграбна напісаны раман «Сентыментальнае падарожжа па Францыі і Італіі» (англ. Sentimental journey through France and Italy; Лондан, 1768), напісаны Стэрнам пасля сапраўднага здзейсненага ім падарожжа па пералічаных краінах. Гэтае сачыненне, ад якога атрымаў сваю назву «сентыментальны» кірунак у літаратуры, уяўляе сабой адлюстраванне любоўных прыгодаў падарожніка, якія чаргуюцца з выкладаннем хвалюючых яго пачуццяў.

Гульня рэальнасці і вымыслу, персаніфікацыя вобраза чытача, натуральнасць кампазіцыі, геданізм, ігравыя прыёмы, спалучэнне філасофскіх разважанняў і аўтарскай іроніі, глабальных праблем і кур’ёзных дробязей, высокага і нізкага ставяць гэтыя творы ў лік значных з’яў у гісторыі літаратуры, што істотна паўплывалі на пошукі літаратуры XX ст. — мадэрнізму (асабліва плыні свядомасці) і постмадэрнізму.[5]

Зноскі

  1. 1 2 Laurence Sterne // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Laurence Sterne // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Стерн Лоренс // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  5. Н. Дзешкавец (2002)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Памерлі ад туберкулёзу
Катэгорыя·Памерлі ў Лондане
Катэгорыя·Англамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Памерлі 18 сакавіка
Катэгорыя·Мемуарысты Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Пісьменнікі XVIII стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1713 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1768 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Манстэры
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта