wd wp Пошук:

Леў Васільевіч Русакоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Русакоў. Леў Васі́льевіч Русако́ў (7 ліпеня 1928, Мінск1986) — беларускі дзяржаўны і гаспадарчы дзеяч, міністр мясцовай прамысловасці БССР (1977—1984).

Біяграфія

Скончыў Мінскую вышэйшую партыйную школу (1960), планава-эканамічны факультэт БДІНГ імя В. В. Куйбышава (1967).

Працаваць пачаў у 1949 годзе ў дэпо станцыі Орша качагарам, затым стаў памочнікам машыніста, сакратаром вузлавога камітэта камсамола, машыністам паравоза. З 1953 года на камсамольскай рабоце: абіраўся другім, потым першым сакратаром Аршанскага гаркама ЛКСМБ, пасля член бюро Аршанскага гаркама КПБ, член ЦК ЛКСМБ. У 1960 годзе стаў інструктарам Віцебскага абкама КПБ, у 1964 годзе быў абраны першым сакратаром Аршанскага гаркама партыі. У 1970 годзе заняў пасаду намесніка міністра, а з 1977 міністра мясцовай прамысловасці БССР. З 1984 года быў прызначаны пастаянным прадстаўніком Савета Міністраў БССР пры Савеце Міністраў СССР, затым — намеснікам генеральнага дырэктара Беларускага рэспубліканскага НВА «Комплекс».

Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1975—1985), кандыдатам у члены ЦК КПБ (1981—1986).

Леў Васільевіч Русакоў памёр у 1986 годзе, пахаваны ў Мінску.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Першыя сакратары Аршанскага гаркама КПБ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскай вышэйшай партыйнай школы
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 10-га склікання
Катэгорыя·Выпускнікі БДЭУ
Катэгорыя·Кандыдаты ў члены ЦК КПБ
Катэгорыя·Памерлі ў 1986 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 ліпеня
Катэгорыя·Міністры мясцовай прамысловасці БССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1928 годзе
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»