wd wp Пошук:

Качагар

Качагар

Качагар — рабочы, які ажыццяўляе падачу цвёрдага паліва ў топку печы, катла (часцей за ўсё - паравоза, судна або кацельні) або іншага цеплавога апарата. Акрамя таго, у абавязкі качагара ўваходзіць чыстка топкі і паддувала. Часта на качагара ускладаецца таксама функцыя кіравання рэжымамі работы цеплавога апарата. Прафесія качагара была шырока распаўсюджана на флоце і чыгунцы да сярэдзіны 20-га стагоддзя (у эпоху паравой цягі), а таксама ў кацельняў на цвёрдым паліве. У цяперашні час, у сувязі з масавым пераходам кацельняў на газ і вадкае паліва колькасць качагараў скарачаецца.

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Прафесіі
Катэгорыя·Чыгуначныя прафесіі