wd wp Пошук:

Леў Барысавіч Алімаў

Леў Барысавіч Алімаў (нар. 26 лістапада 1945, Брэст) — беларускі мастак-графік, кніжны ілюстратар.

Біяграфія

Нарадзіўся 26 лістапада 1945 года ў г. Брэсце (Беларусь). Скончыў у 1970 годзе Маскоўскае мастацкае вучылішча памяці 1905 года[ru]. Удзельнік мастацкіх выставак з 1970 года[1].

Член Беларускага саюза мастакоў з 1989 года. Жыве ў г. Брэсце[1].

Творчасць

Працуе ў станковай і кніжнай графіцы[1].

Асноўныя творы: лісты «Старая яблыня», «Карані», «Спелы плод», «Новы Вавілон», ілюстрацыі да зборніка паэзіі «Прыбліжэнне» А. Каско[1].

Творы знаходзяцца ў музеі «Кніга» (Масква), Калінінградскай мастацкай галерэі[ru], музеі «Мальбарк» (Польшча), Палацы Нацый ААН (Жэнева), «Бэнксайд галеры[en]» (Лондан), мастацкім музеі штата Місуры[ru] (ЗША), Файн Арт-цэнтры (ЗША), «Талер Галерэя Форт» (Іспанія), Музеі гравюры ў Маастрыхце (Нідэрланды), Экслібрыс-цэнтры ў Нансі (Францыя), музеі ўніверсітэта Тамэ (Японія)[1].

Удзельнік больш за 100 міжнародных конкурсных выставак графічнага мастацтва ў Бельгіі, Балгарыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Іспаніі, Італіі, Нідэрландах, Польшчы, Расіі, ЗША, на Украіне, у Францыі, у Швецыі, Швейцарыі, Японіі, Эстоніі, Літве, Нарвегіі, Бразіліі. Лаўрэат міжнародных конкурсных выставак графічнага мастацтва. Правёў 6 персанальных выставак у Беларусі, Расіі, Германіі і ЗША.

Узнагароды

Акадэмік графікі Беларускай акадэміі выяўленчых мастацтваў (1995). Узнагароджаны медалём БСМ «За заслугі ў выяўленчым мастацтве» і медалём Францыска Скарыны (2009).

Міжнародны біяграфічны цэнтр (г. Кембрыдж, Вялікабрытанія) назваў Алімава «Чалавекам года», узнагародзіўшы медалём «За дасягненні ў XX стагоддзі».

8 кастрычніка 2015 года Льву Алімаву было прысвоена ганаровае званне Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Алімаў Леў Барысавіч // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998.
  2. Почетное звание «Заслуженный деятель искусств Республики Беларусь» присвоено белорусскому художнику-графику Льву Алимову (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1945 годзе
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы мастацтваў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Графікі Беларусі
Катэгорыя·Мастакі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Графікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брэсце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Маскоўскага дзяржаўнага акадэмічнага мастацкага вучылішча памяці 1905 года
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 лістапада
Катэгорыя·Мастакі XX стагоддзя
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За заслугі ў выяўленчым мастацтве»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Мастакі СССР
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта