Летапіс Аўрамкі — летапісны зборнік, складзены ў апошняй чвэрці XV ст. у Пскове або Ноўгарадзе на аснове старэйшых летапісаў[1].
Летапіс захаваўся ў складзе г. зв. Віленскага зборніка, які цяпер захоўваецца ў Рукапісным зборы Цэнтральнай навуковай бібліятэкі Акадэміі навук Літвы ў Вільнюсе. Зборнік знойдзены А. В. Рачынскім у Полацку ў 1860-х гадах, а затым падораны ім Віленскай публічнай бібліятэцы.[2]
Летапіс Аўрамкі ахоплівае падзеі да 1469 года з гісторыі Русі, Маскоўскай дзяржавы і Вялікага Ноўгарада, Вялікага княства Літоўскага. Летапіс змяшчае прававыя акты, у т.л. «Рускую Праўду». У 1495 годзе летапіс быў перапісаны ў Смаленску манахам Аўрамкам, паводле загаду епіскапа Іосіфа Балгарыновіча[1].
Летапіс апублікаваны ў 16-м томе «Поўнага збору рускіх летапісаў», які выйшаў у 1889 годзе.