wd wp Пошук:

Леон Батыста Альберці

Статуя Альберці ў двары Уфіцы

Леон Батыста Альберці (італ.: Leone Battista Alberti; 18 лютага[8] 1404, Генуя — 25 красавіка 1472, Рым) — італьянскі навуковец, гуманіст, пісьменнік, адзін з пачынальнікаў новай еўрапейскай архітэктуры і вядучы тэарэтык мастацтва эпохі Адраджэння.

Альберці первым складна выклаў матэматычныя асновы вучэння аб перспектыве. Таксама ўнёс істотны ўклад у развіццё крыптаграфіі, прапанаваўшы ідэю шматалфавітнага шыфра.

Творчасць

Літаратура

Палацца Ручэлаі, Фларэнцыя

Першыя працы Альберці напісаў у 20-я гг. — камедыі «Філадокс» (1425), «Дэіфіра» (1428) і інш. У 30-я — пачатку 40-х гг. стварыў шэраг сачыненняў на лацінскай мове — «Аб перавагах і недахопах вучоных» (1430), «Пра права» (1437), «Пантыфекс» (1437); дыялогі на вальгары на этычныя тэмы — «Аб сям’і» (1434—1441), «Аб спакоі душы» (1443).

У 50-60-я гг. Альберці напісаў сатырычна-алегарычны цыкл «Застольныя гутаркі» — свае галоўныя сачыненні ў вобласці літаратуры, якія сталі ўзорамі лацінскай гуманістычнай прозы XV ст. Апошнія творы Альберці: «Аб прынцыпах складання кодаў» (матэматычны трактат, пасля страчаны) і дыялог на вальгары «Хатабуд» (1470).

Альберці адным з першых выступаў за выкарыстанне італьянскай мовы ў літаратурнай творчасці. Яго элегіі і эклогі — першыя ўзоры гэтых жанраў на італьянскай мове.

Альберці стварыў шмат у чым арыгінальную (узыходную да Платона, Арыстоцеля, Ксенафонта і Цыцэрона) канцэпцыю чалавека, заснаваную на ідэі гармоніі. Этыка Альберці — свецкая па характары — адрознівалася ўвагай да праблемы зямнога быцця чалавека, яго маральнага ўдасканалення. Ён узвялічваў прыродныя здольнасці чалавека, шанаваў веды, творчыя магчымасці, розум чалавека. У вучэнні Альберці атрымаў найбольш суцэльны выраз ідэал гарманічнай асобы. Усе патэнцыйныя здольнасці чалавека Альберці аб’яднаў паняццем virtu (доблесць, здольнасць). Ва ўладзе чалавека раскрыць гэтыя прыродныя здольнасці і стаць паўнавартасным творцам свайго лёсу. Па думцы Альберці, развіць у чалавеку ўласцівасці натуры павінны выхаванне і адукацыя. Здольнасці чалавека, яго розум, воля, адвага дапамагаюць яму выдужаць у барацьбе з багіняй выпадку Фартунай. Этычная канцэпцыя Альберці напоўнена верай у здольнасць чалавека да разумнага ладу жыцця, сям’і, грамадства, дзяржавы. Асноўнай сацыяльнай ячэйкай Альберці лічыў сям’ю.

Царква Сант Андрэа ў Мантуі

Дойлідства

Альберці-архітэктар аказаў вялікае ўздзеянне на фарміраванне стыля Высокага Адраджэння. Услед за Філіпа Брунелескі развіваў антычныя матывы ў архітэктуры. Па яго праектах быў пабудаваны палацца Ручэлаі ў Фларэнцыі (1446—1451), перабудаваны фасад царквы Санта-Марыя-Навела (1456—1470), цэркваў Сан-Франчэска ў Рыміні, Сан-Себасцьяна і Сант-Андрэа ў Мантуі, якія вызначылі кірунак у архітэктуры XV ст.

Альберці займаўся і жывапісам, спрабаваў свае сілы ў скульптуры. Як першы тэарэтык італьянскага мастацтва Адраджэння вядомы сачыненнем «Дзесяць кніг пра архітэктуру» (De re aedificatoria) (1452), і невялікім лацінскім трактатам «Аб статуі» (1464).

Зноскі

  1. http://www.treccani.it/enciclopedia/leon-battista-alberti_(Dizionario-Biografico)/
  2. 1 2 3 4 Roux P. d. Nouveau Dictionnaire des œuvres de tous les temps et tous les pays — 2 — Éditions Robert Laffont, 1994. — Vol. 1. — P. 42. — ISBN 978-2-221-06888-5
  3. Arkitekter verksamma i Sverige — 2015. Праверана 22 ліпеня 2021.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11850147X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  5. Bell A. Encyclopædia BritannicaEncyclopædia Britannica, Inc., 1768.
  6. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11850147X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  7. (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.
  8. Даты нараджэння і смерці ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.1., Мн., 1996: С.273

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Выпускнікі Балонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Генуі
Катэгорыя·Матэматыкі XV стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў 1472 годзе
Катэгорыя·Культура Сярэдневякоўя
Катэгорыя·Вучоныя Сярэдневякоўя
Катэгорыя·Пахаваныя ў Фларэнцыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1404 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Падуанскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Рэнесансныя гуманісты
Катэгорыя·Памерлі 25 красавіка
Катэгорыя·Тэарэтыкі архітэктуры
Катэгорыя·Архітэктары Італіі
Катэгорыя·Памерлі ў Рыме