Ле́караўка[1] (трансліт.: Liekaraŭka, руск.: Лекаревка) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Юзуфоўскага сельсавета.
Мясцовай аўтадарогай Н8971 вёска злучана з населенымі пунктамі Шапялі і Пунішча.
Вёска знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці ад гары Лысая (342 м) — найвышэйшай кропкі Мінскага раёна і другой па вышыні кропкі Беларусі.