«Лега. Фільм» (англ.: The LEGO Movie) — амерыканскі анімацыйны фільм студыі «Warner Animation Group» 2014 года. Пераможца прэмій «Сатурн» (2015) і «BAFTA» (2015) за «Найлепшы анімацыйны фільм».
У пластмасавым свеце ўсе занятыя сваімі пластмасавымі справамі. Для звычайнага лега-будаўніка Эмета няма больш ідэальнага месца — для яго ў гэтым свеце ўсё выдатна. Але аднойчы яму давядзецца далучыцца да паходу супраць злога лега-дыктатара, які плануе склеіць разам увесь лега-сусвет.