wd wp Пошук:

Леапольд IV Шчодры

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Леапольд IV.

Леапольд IV (ням.: Leopold IV; каля 1108 — 18 кастрычніка 1141) — маркграф Аўстрыі з 1136 года і герцаг Баварыі з 1139 года з дынастыі Бабенбергаў.

Біяграфія

Статуя Леапольда IV у Хофкірхэ (прыдворнай царкве) Інсбрука, Аўстрыя

Кіраванне

Леапольд IV быў сынам аўстрыйскага маркграфа Леапольда III Святога і Агнэсы, дачкі імператара Генрыха IV.

У 1138 годзе на сталец Германіі ўзыйшоў кароль Конрад III Гогенштаўфен, брат ад адной маці маркграфа Леапольда IV. Зразумела, што Леапольд IV актыўна падтрымаў Гогенштаўфенаў у іх барацьбе з домам Вельфаў. У 1139 годзе, пасля пазбаўлення ўсіх тытулаў герцага Баварыі Генрыха X з дынастыі Вельфаў, кароль перадаў герцагства Леапольду IV. У выніку Аўстрыя была аб’яднана з Баварыяй, а ўплыў Бабенбергаў рэзка ўзрос.

Падчас усяго нядоўгага кіравання Леапольда IV у Баварыі ён вёў бесперапынную барацьбу з Вельфамі. Барацьба гэта была няўдалай: у 1141 годзе герцаг пацярпеў паражэнне і неўзабаве сканаў. Леапольд IV не меў дзяцей і яго спадчыннікам стаў малодшы брат Генрых II Язаміргот.

Шлюб

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #136708021 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 кастрычніка 2015.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #136708021 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Герцагі баварскія
Катэгорыя·Памерлі ў 1141 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя ў манастыры Хайлігенкройц
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1108 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Баварыі
Катэгорыя·Кіраўнікі Аўстрыі
Катэгорыя·Памерлі 18 кастрычніка
Катэгорыя·Дынастыя Бабенбергаў
Катэгорыя·Бабенбергі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных