wd wp Пошук:

Леапольд Гадоўскі

Леапольд Гадоўскі (13 лютага 1870, Жослі, Віленская губерня (цяпер Жаслей, Літва) — 21 лістапада 1938, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі піяніст [7], педагог (фартэпіяна) і кампазітар .

Біяграфія

Нарадзіўся ў яўрэйскай сям’і. Вучыўся ў В. Баргіля і Э. Рударфа ў Вышэйшай школе музыкі ў Берліне (1884) і ў К. Сен-Санса ў Парыжы. З дзяцінства шмат канцэртаваў (упершыню — ў 1879 у Вільні). Выкладаў у Чыкагскай і Філадэльфійскай кансерваторыях (1894—1900), кіраваў Школай майстэрства ў Акадэміі музыкі ў Вене (1909-14). З 1914 жыў у Нью-Ёрку.

Творчасць

Як піяніст праславіўся выключным тэхнічным майстэрствам, тонкасцю і яснасцю ў перадачы найскладаных па фактуры твораў. Вядомы як аўтар транскрыпцыі галоўным чынам твораў французскіх клавесіністаў (Ж. Б. Люлі, Ж. Ф. Рамо і інш), сюіт І. С. Баха, эцюдаў Ф. Шапена, вальсаў І. Штрауса і многіх іншых. Быў складальнікам і рэдактарам зборніка п’ес педагагічнага рэпертуару для фартэпіяна. Гадоўскі — аўтар твораў для фартэпіяна, у тым ліку п’ес для левай рукі; напісаў артыкул аб фартэпіяннай музыцы для левай рукі.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Leopold Godowsky // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  4. Годовский Леопольд // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  5. Годовский Леопольд // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  6. https://www.nytimes.com/1998/06/28/nyregion/the-curious-legacy-of-george-s-flynn.html
  7. Jean-Pierre Thiollet, 88 notes pour piano solo, “Solo nec plus ultra”, Neva Editions, 2015, 50. ISBN 978 2 3505 5192 0.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вільнюсе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кайшадорыскім раёне
Катэгорыя·Акадэмічныя музыканты ЗША
Катэгорыя·Кампазітары паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Троцкім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Выпускнікі Берлінскай вышэйшай школы музыкі
Катэгорыя·Піяністы ЗША
Катэгорыя·Памерлі 21 лістапада
Катэгорыя·Памерлі ў Манхэтэне
Катэгорыя·Выкладчыкі Нью-Ёркскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 лютага
Катэгорыя·Памерлі ў 1938 годзе
Катэгорыя·Памерлі ад раку страўніка
Катэгорыя·Памерлі ў Нью-Ёрку
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1870 годзе
Катэгорыя·Кампазітары ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Музычныя педагогі ЗША
Катэгорыя·Піяністы паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы