wd wp Пошук:

Леапольд Баварскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Леапольд.

Леапо́льд, прынц Бава́рскі (ням.: Leopold Maximilian Joseph Maria Arnulf von Wittelsbach 9 лютага 1846, Мюнхен28 верасня 1930, Мюнхен) — германскі ваенны дзеяч, генерал-фельдмаршал Баварыі (18 студзеня 1904) і Германскай імперыі (1 жніўня 1916).

Біяграфія

Сын прынца-рэгента Луітпольда. Брат баварскага караля Людвіга III.

Вайсковая служба

У лютым 1861 года паступіў у 6-ы егерскі батальён. У складзе 3-га артылерыйскага палка ўдзельнічаў у аўстра-прускай вайне.

Пад час франка-прускай вайны начале 4-й батарэі 3-га артылерыйскага палка. 10 кастрычніка 1870 года ўзнагароджнаы ордэнам Св. Георгія 4-й ступені.

З лютага 1873 года — камандзір 1-га баварскага кірасірскага палка, з 1875 года — 1-й баварскай кавалерыйскай брыгады.

У 1873 годзе ажаніўся з эрцгерцагіняй Гізэле, старэйшай дачкой аўстрыйскага імператара Франца-Іосіфа I. Мелі 4 дзяцей.

З 1881 года — камандзір 1-й баварскай дывізіі, з 1887 года — камандзір I баварскага армейскага корпуса. З 1892 года генерал-інспектар 4-й армейскай інспекцыі. У сакавіку 1913 года звольніўся з войска.

Першая сусветная вайна

У красавіку 1915 года вярнуўся на дзейсную службу. З 16 красавіка 1915 да 30 ліпеня 1916 года камандаваў 9-й арміяй і групай армій «Прынц Леапольд», што дзейнічала на землях сучаснай Польшчы і Беларусі. 9 жніўня 1915 года ўзнагароджаны ордэнам Pour le Mérite. Паспяхова кіраваў дзейнасцю сваёй групоўкі пад час спробы расійскага войска прарваць фронт каля Баранавіч.

29 жніўня 1916 года змяніў Паўля фон Гіндэнбурга на пасадзе галоўнакамандуючага на Усходзе і займаў тую пасаду да канца вайны. Наведаў Баранавічы ў лістападзе 1916 года, дзе правёў агляд польскіх ваенных адзелаў легіянераў.

20 снежня 1916 года атрымаў дубовыя галіны да ордену Pour le Mérite. У 19161917 гадах паспяхова кіраваў арміямі на расійскім фронце, асабліва ў 1917 годзе, калі пачаўся распад расійскага войска.

Узначальваў нямецкую дэлегацыю на мірных перамовах з бальшавікамі ў Брэсце. 11 студзеня 1919 года звольніўся з войска.

Цікавыя факты

Стаўка Леапольда з восені 1916 года размяшчалася ў палацы Нямцэвічаў у Скоках[3][4].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #122271122 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #122271122 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  3. Адраджаецца палац Нямцэвічаў у Скоках http://news.tut.by/society/111338.html Архівавана 28 чэрвеня 2008. Звязда 19 ліпеня 2008
  4. Беларускі след Леанарда http://www.nashaniva.by/index.pl?theme=history&article=2005042201(недаступная+спасылка) Наша Ніва №12 2005
Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чорнага арла
Катэгорыя·Генерал-фельдмаршалы (Германская імперыя)
Катэгорыя·Памерлі 28 верасня
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа Каралеўскага венгерскага ордэна Святога Стэфана
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Георгія IV класа
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа Жалезнага крыжа
Катэгорыя·Вітэльсбахі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Pour le Mérite
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дома Гогенцолернаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага арла 1-й ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа Ваеннага ордэна Максіміліяна Іосіфа
Катэгорыя·Кавалеры Ганзейскага крыжа
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1846 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Мюнхене
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 лютага
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ваенным ордэнам Святога Генрыха
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мюнхене
Катэгорыя·Памерлі ў 1930 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Залатога руна
Катэгорыя·Узнагароджаныя Баварскім ордэнам «За ваенныя заслугі»
Катэгорыя·Узнагароджаныя Крыжом Ваенных заслуг (Аўстра-Венгрыя)
Катэгорыя·Пахаваныя ў царкве Святога Міхаіла ў Мюнхене
Катэгорыя·Германскія генерал-фельдмаршалы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных