wd wp Пошук:

Леанід Уладзіміравіч Эльяшэвіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Эльяшэвіч. Леанід Уладзіміравіч Эльяшэвіч (нар. 20 лютага 1951, в. Чарнякі Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч, член Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

Біяграфія

Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут, вучоны заатэхнік.

Служыў у радах Узброеных Сіл. Працаваў загадчыкам вытворчага ўчастка, галоўным заатэхнікам калгаса «Чырвоны сцяг» Шчучынскага раёна, галоўным заатэхнікам упраўлення сельскай гаспадаркі Шчучынскага райвыканкама. Быў першым намеснікам старшыні Шчучынскага раённага аграпрамысловага аб’яднання, першым намеснікам начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Шчучынскага райвыканкама, старшынёй калгаса імя У. І. Леніна Шчучынскага раёна. Займаў пасаду старшыні Зэльвенскага райвыканкама.

Выбіраўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

Узнагароды

Узнагароджаны медалём «За воінскую доблесць. У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра ІльічаЛеніна», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[1].

Зноскі

  1. ПАРЛАМЕНТ. Национальное собрание Республики Беларусь четвертого созыва
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1951 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Старшыні Зэльвенскага раённага выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 лютага
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шчучынскім раёне
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Старшыні калгасаў