У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Брыч. Леанід Рыгоравіч Брыч (нар. 12 снежня 1958, в. Заплессе, Драгічынскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
Скончыў Магілёўскі тэхналагічны інстытут, інжынер-тэхнолаг.
Працаваў тэхнолагам, начальнікам аддзела грамадскага харчавання ўпраўлення працоўнага забеспячэння «Галоўпалессеводбуд» г. Пінска, дырэктарам Пінскага трэста сталовых і рэстаранаў, дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Надзея-Пінск», генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Берасцейскі пекар» г. Брэста.
З’яўляўся дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць шостага і дваццаць сёмага скліканняў.
З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання. Член Беларускай патрыятычнай партыі.
Жанаты, мае дачку і сына.