wd wp Пошук:

Леанід Пятровіч Цітоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Цітоў.

Леанід Пятровіч Цітоў (нар. 3 кастрычніка 1946 ў в. Міхайлавічы, Горацкі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі навуковец ў галіне медыцынскай мікрабіялогіі і імуналогіі, доктар медыцынскіх навук (1991), прафесар (1993), акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2021[1]; член-карэспандэнт з 2000). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2000).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і ветэрынарнага ўрача. З залатым медалём скончыў Маслакоўскую сярэднею школу Горацкага раёна. У 1975 г. з адзнакай скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут і паступіў у аспірантуру пры кафедры мікрабіялогіі МДМІ.

У 1978 г. абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата медыцынск іх навук на тэму «Вывучэнне гумаральных фактараў натуральнага імунітэту ў хворых першасна хранічным іінфекцыям і дыхальных шляхоў».

У 1986 г. абраны дацэнтам па спецыяльнасці імуналогія, а ў 1988 г. — загадчыкам кафедры мікрабіялогіі, вірусалогіі, імуналогіі МДМІ.

У 1991 г. абараніў доктарскую дысертацыю на суісканне вучонай ступені доктара медыцынскіх навук на тэму «Фізіялагічныя і паталагічныя заканамернасці функцыянавання сістэмы камлементу» па спецыяльнасці «Клінічная імуналогія і алергалогія». У 1993 годзе прысвоена званне прафесара.

З 1995 года па 2009 год Л. П. Цітоў працаваў дырэктарам НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі. Пад яго кіраўніцтвам была абгрунтавана стратэгія развіцця новага навуковага напрамкa — медыцынскай біятэхналогіі на аснове дасягненняў малекулярнай біялогіі, геномікі і пратэёмікі. З мэтай яе рэалізацы і была распрацавана канцэпцыя дзяржаўнай навукова — тэхнічнай праграмы «Інфекцыйныя хваробы і медыцынскія біятэхналогіі» (1996—2005 гг.).

У цяперашні час — гэта праграмы «Інфекцыйныя захворванн і і мікробы» (2006—2010 гг.), aрыентаваная на стварэнне і ўкараненне ў практыку аховы здароўя айчынных інавацыйных біятэхналогій новых пакаленняў. У 2009 годзе сумесна з НДІ мікрабіялогіі НАН Беларусі была сфарміравана новая міждзяржаўная праграма «Інавацыйныя біятэхналогіі» краін ЕўрАзЭС, якая спрыяе развіццю біятэхналогіі ў рамках гэтай арганізацыі.

У 2000 г. ў структуры НДІ ЭМ была арганізавана новая лабараторыя клінічнай іэксперыментальнай мікрабіялогіі, савет па абароне дысертацый у гал іне эп ідэм іялогіі і вірусалогіі, нацыянальны референс цэнтры па грыпу, поліяміеліту, дыфтэрыі, маніторынгу рэзістэнтнасці мікраарганізмаў да процівомікробным прэпаратаў, інвазівным бактэрыяльным захворванням. Ён актыўна супрацоўнічае з рэгіянальнымі цэнтрамі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ).

З 2009 г. Л. П. Цітоў з’яўляецца загадчыкам лабараторыі клінічнай і эксперыментальнай мікрабіялогіі РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, а таксама прафесарам кафедры мікрабіялогіі з вірусалогіі і імуналогіі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

Уклад у навуку

Навуковыя даследаванні Л. П. Цітова прысвечаны біялогіі, малекулярнай генетыцы і геноміцы патагенных і ўмоўна-патагенных мікраарганізмаў, клетачна — малекулярных механізмаў проціваінфекцыйонага і проціпухліннага імунітэту, ўплыву іанізуючага выпраменьвання на імунную сістэму чалавека, распрацоўцы метадаў і прэпаратаў для дыягностыкі і прафілактыкі інфекцыйных і імунапаталагічных станаў, рэзістэнтнасці мікраарганізмаў да антыбактэрыйных сродкаў.

Упершыню ў былым СССР ім праведзены даследаванні ролі сістэмы камлементу ў патагенезе хранічных інфекцый і другасных імунадэфіцытных станаў, аутоіммунных і алергічных захворванняў, распрацаваны і ўкаранёны ў практыку аховы здароўя метады ацэнкі фактараў натуральнага імунітэту і спецыфічнай іммунарэакціўнасці арганізма на анамнестычныя бактэрыяльныя антыгены і мітагены.

Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 1986 годзе ім прапанаваны адмысловы раздзел па вывучэнню функцыі імуннай сістэмы ў дзяржаўную праграму ліквідацыі медыцынскіх наступстваў Чарнобыльскай аварыі. Пры Цэнтральнай навукова -даследчай лабараторыі МДМІ ў 1986 г. была арганізавана навуковая лабараторыя імуналогіі дзіцячага ўзросту з мэтай вывучэння ўплыву малых доз радыяцыі на імунную сістэму дзіцячага насельніцтва краіны. Ён з калегамі усталяваў спектр і глыбіню малекулярна — клеткавых парушэнняў імуннай сістэмы дзяцей у першыя тыдні/ месяцы пасля Чарнобыльскай аварыі і ў аддалены перыяд (1986—2008 гг.), пашкоджанні ДНК лімфацытаў. На падставе атрыманых дадзеных і назіранняў высунуў гіпотэзу фарміравання ў дзяцей радыяцыйна — індукаванага Т-клетачнага імунадэфіцыту.

Аўтар больш за 700 навуковых прац. Апублікаваў 23 метадычных рэкамендацый, пад яго рэдакцыяй выдадзены 31 зборнік навуковых прац. Мае 28 патэнтаў і аўтарскіх пасведчанняў на вынаходніцтвы.

Прызнанне

Грамадская дзейнасць

Міжнароднае прызнанне

Навуковая школа

Падрыхтавана 9 дактароў і 37 кандыдатаў медыцынскіх і біялагічных навук. Двое з іх замежныя грамадзяне.

Узнагароды і прэміі

Бібліяграфія

Зноскі

  1. НАН Беларусі падвяла вынікі выбараў новых акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты НАНБ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1946 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Медыкі Беларусі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Горацкім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Выпускнікі БДМУ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 кастрычніка
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Выкладчыкі БДМУ