wd wp Пошук:

Леанід Кірэевіч Левановіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Левановіч. Леанід Кірэевіч Левановіч (таксама Леанід Лявонаў; 14 верасня 1938, в. Клеявічы, Касцюковіцкі раён, Магілёўская вобласць — 14 чэрвеня 2021) — беларускі пісьменнік.

Біяграфія

Нарадзіўся 14 верасня 1938 года ў вёсцы Клеявічы Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і. Скончыў Магілеўскае культасветвучылішча (1956). Працаваў ва ўстановах культуры Дзяржынскага і Касцюковіцкага раёнаў (1956—1958). У 1957 годзе паступіў на завочнае аддзяленне факультета журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Служыў на Балтыйскім флоце (1958—1961). Пасля дэмабілізацыі перавёўся на стацыянар і скончыў універсітэт у 1963 годзе. Працаваў у рэспубліканскіх газетах «Знамя юности», «Сельская газета», «Літаратура і мастацтва» (1963—1971). У 1971—1974 г. — рэдактар аддзела мастацтва і крытыкі часопіса «Нёман». З 1974 — адказны сакратар, з 1975 — рэдактар аддзела навукі і мастацтва часопіса «Полымя». У 1980—1982 гадах — галоўны рэдактар літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання. З 1984 года — старшы рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1975 года.

У апошні час жыў у вёсцы Пятрылава Вілейскага раёна.

Памёр 14 чэрвеня 2021 года[1].

Творчасць

Друкаваўся з 1955 года. Кнігі нарысаў «Гаспадар зямлі» (1971), «Зялёны трохкутнік» (1973) пра вёску. Аўтар зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Мадонна з кветкаю» (1976), «Якар надзеі» (1979), зборніка публіцыстыкі «Хлеб і мужнасць» (1987). Прататып аповесці «Валанцёр свабоды» (1983) Ф. Варанішча — удзельнік рэвалюцыйнага руху ў Аргенціне і Іспаніі, руху Супраціўлення ў Францыі. У цыкле раманаў-хронік пра пасляваенную вёску «Шчыглы» (1986), «Паводка сярод зімы» (1989), «Дзікая ружа» (1993), «Сіняе лета» (1998) імкненне паказаць народную душу, жыццястрйкасць беларускай нацыі, матывы дома і сям’і, працягу роду. Аўтар кнігі «Вяртанне ў радыяцыю» (1997).

Напісаў сцэнарый дакументальнага фільма «Дом майстроў» (пастаўлены ў 1973); аднаактовую п’есу «Ці любіце вы грэчку?» (1972), драму «Пасля разводу» (1980, пастаўлена на радыё ў 1981). Аўтар п’есы «Чабор» (1973, апубл. 1980), гераічнай хронікі «Павел і Хуаніта» (1974).

Зноскі

  1. Памёр пісьменнік Леанід Левановіч. Да апошняга часу ён жыў на лецішчы ў Вілейскім раёне Архівавана 16 чэрвеня 2021.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў
Катэгорыя·Памерлі ў 2021 годзе
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Касцюковіцкім раёне
Катэгорыя·Супрацоўнікі газеты «Сельская газета»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1938 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Асобы, якія памерлі менш за год таму
Катэгорыя·Выпускнікі Інстытута журналістыкі БДУ
Катэгорыя·Супрацоўнікі выдавецтва «Мастацкая літаратура»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Супрацоўнікі часопіса «Полымя»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Памерлі 14 чэрвеня
Катэгорыя·Супрацоўнікі газеты «Знамя юности»
Катэгорыя·Супрацоўнікі газеты «Літаратура і мастацтва»
Катэгорыя·Драматургі Беларусі
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 верасня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў