wd wp Пошук:

Леанід Аляксеевіч Путырскі

Леанід Аляксеевіч Путырскі (нар. 1956, г. Маладзечна, Мінская вобласць) — беларускі вучоны і паэт. Доктар медыцынскіх навук, прафесар, член-карэспандэнт Акадэміі медыцынскіх навук Беларусі і Міжнароднай славянскай акадэміі навук.

Біяграфія

Скончыў з залатым медалём школу, у 8-м класе ў складзе маладзечанскай каманды стаў чэмпіёнам БССР па хакеі ў «Залатой шайбе». З чырвоным дыпломам — Беларускі медыцынскі інстытут, скончыў Акадэмію кіравання. Скончыў дактарантуру пры маскоўскім інстытуце анкалёгіі імя Герцэна. З 1979 года- у Навукова-даследчым інстытуце анкалёгіі, кіраўнік аддзелу пухліны малочнай залозы[1].

Творчасць

Свае першыя вершаваныя радкі пачаў пісаць у Маладзечне ва ўзросце 14 гадоў. Першыя пачуцці і перажыванні складваліся ў радкі і запісваліся ў нататнік. Усе запісы захаваліся і праз шмат гадоў увайшлі ў два першыя зборнікі вершаў. Шмат гадоў разам з жонкай танчыў у народным ансамблі танца «Радуга» і за дваццаць гадоў аб’ехаў увесь Совецкі Саюз, пабываў за мяжой.

Аўтар 9 зборнікаў уласных вершаў: «Огонь и боль», «Верность», «Я приду», «Сила женщины», «Открытое сердце», «Душа», «Голос сердца», «Седые звезды», «Вечная тайна». У пяты зборнік «Адкрытае сэрца» увайшлі вершы, што напісалі пацыенты. Аўтар 2 зборнікаў песень і рамансаў. Каля 50 яго паэтычных твораў пакладзены на музыку. Аўтар кніг «Сердце хирурга», «Спасибо вам».

Кнігі

Узнагароды

Ордэнам Свяціцеля Кірылы Тураўскага I ступені. За самую нізкую занядбанасць рака малочнай залозы ў Беларусі амерыканцы ўзнагародзілі яго медалём Пашаны. На міжнародным кангрэсе ў Амерыцы атрымаў медаль «Выбітны інтэлект свету». Лаўрэат ВДНХ СССР, у яго 6 медалёў за распрацоўку інструментаў, якія ўжываюцца пры аперацыях у мамолага. Ганаровы грамадзянін горада Маладзечна[2].

Зноскі

  1. Леанід Путырскі
  2. Путырскі Леанід Аляксеевіч
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Маладзечна
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маладзечне
Катэгорыя·Выпускнікі БДМУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Кавалеры ордэна свяціцеля Кірыла Тураўскага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1956 годзе