wd wp Пошук:

Леанід Адамавіч Сасноўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сасноўскі. Леанід Адамавіч Сасно́ўскі[1] (нар. 25 ліпеня 1935) — вучоны ў галіне прыкладной механікі, доктар тэхнічных навук (1987), прафесар (1988), адзін з заснавальнікаў трыбафатыкі.

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Палессе (сучасны аграгарадок у Чачэрскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі). У 1958 годзе скончыў Ленінградскі горны інстытут па спецыяльнасці «Горныя машыны». Быў накіраваны на Аляксандраўскі машынабудаўнічы завод (Аляксандраўск, Пермскі край, Расія) і да 1962 года працаваў інжынерам-тэхнолагам, інжынерам-канструктарам, інжынерам-тэхнолагам і старшым інжынерам-тэхнолагам канструктарскага бюро[2]. У 1962—1964 гадах — старшы выкладчык Пермскага політэхнічнага інстытута[3]. У 1964—1967 гадах праходзіў навучанне ў аспірантуры Цэнтральнага навукова-даследчага інстытута тэхналогіі машынабудавання ў Маскве і ў 1967 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 1967—1976 гадах старшы навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыі, загадчык аддзела трываласці Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута кампрэсарнага машынабудавання ў горадзе Сумы[3].

З 1976 года Л. А. Сасноўскі ў Магілёўскім тэхналагічным інстытуце — дацэнт, з 1978 года — загадчык кафедры[1]. З 1980 года працуе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту — прафесар, дацэнт, загадчык кафедры будаўнічай механікі, з 1992 года — загадчык кафедры прыкладной матэматыкі і тэорыі надзейнасці. Адначасова з 1992 года дырэктар ААТ «НПА ТРЫБАФАТЫКА», з 1998 года — галоўны навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыяй трыбафатыкі — ГКСБ ВА «Гомсельмаш»[3].

Навуковая дзейнасць

Аўтар больш за за 800 навуковых прац, 2 манаграфій, 3 даведнікаў, 3 вучэбных дапаможнікаў[3] па будаўнічай механіцы, тэорыі надзейнасці, механіцы стомленаснага разбурэння, тэарэтычным асновам трыбафатыкі.

Сярод апублікаванага:

Аўтар паэтычнага зборніка «Россыпь чувств» і праекта «Далоні цёплыя зямлі»[3].

Узнагароды і званні

Зноскі

  1. 1 2 БелЭн, 2002
  2. Сосновский Леонид Адамович // Знаменитые люди Гомельщины (руск.)
  3. 1 2 3 4 5 6 Ганаровыя грамадзяне горада Чачэрска і Чачэрскага раёна // Чачэрская цэнтральная раённая бібліятэка Архівавана 26 жніўня 2021.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Механікі Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага горнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Выкладчыкі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання
Катэгорыя·Узнагароджаныя срэбраным медалём ВДНГ
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 ліпеня
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалямі ВДНГ СССР
Катэгорыя·Дактары тэхнічных навук
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі ВНУ Расіі
Катэгорыя·Механікі СССР
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1935 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чачэрскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Выкладчыкі БелДУТ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Чачэрскага раёна