wd wp Пошук:

Лары Кінг

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кінг.

Лары Кінг, сапр.: Лорэнс Харві Зайгер (англ.: Lawrence Harvey Zeiger, 19 лістапада 1933, Бруклін, Нью-Ёрк — 23 студзеня 2021, Лос-Анджэлес, Каліфорнія) — амерыканскі тэлежурналіст, вядомы дзякуючы свайму папулярнаму ток-шоу «Larry King Live», нязменным вядучым якога з’яўляўся з 1985 па 2010 год.

Біяграфія

За сваю кар’еру ён правёў больш за 50 000 інтэрв’ю з палітыкамі, спартсменамі, артыстамі і іншымі знакамітымі людзямі. Ён лаўрэат прэміі «Эмі», двухразовы лаўрэат прэміі «Пібадзі» і дзесяціразовы прызёр прэміі «Cable ACE».

Бацькі Лары — Джэні і Эдзі Зэйгер, — яўрэі, якія эмігравалі з Беларусі (бацька быў з Мінска, маці з Пінска). Іх першы сын Ірвін нарадзіўся ў 1932 годзе, але памёр ва ўзросце шасці гадоў ад апендыцыту. Пасля Лары ў іх сям’і нарадзіўся яшчэ адзін сын — Марці.

Пачынаў працаваць барменам. У 1957 годзе пераехаў у Маямі, дзе працаваў прыбіральшчыкам у офісе радыёстанцый. Паколькі дыктараў не хапала, Кінгу прапанавалі выйсці ў эфір. Так пачалася яго кар’ера ў СМІ.

Восем разоў быў жанаты з сямю жанчынамі. Чацвёра дзяцей ад трох жонак.

З 1997 года жанаты восьмым шлюбам з Шоўні Саўтвік.

У 1997 годзе, разам з іншымі вядомымі акцёрамі і кіраўнікамі Галівуда, Лары Кінг падпісаў адкрыты ліст нямецкаму канцлеру Гельмуту Колю, апублікаваны ў газеце International Herald Tribune, у якім заяўлялася аб недапушчальнасці парушэння рэлігійных правоў паслядоўнікаў саенталогіі ў Германіі.

У ліпені 2010 года Лары Кінг абвясціў аб добраахвотным скорым закрыцці свайго шоу. Апошні выпуск выйшаў 16 снежня 2010 года. Госцем праграмы стаў Арнольд Шварцэнэгер.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. 1 2 (unspecified title) Праверана 23 студзеня 2021.
  2. Randell L. Larry King dead: US talk show legend dies aged 87Reach plc, 2021. — ISSN 0307-0204 Праверана 23 студзеня 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Памерлі ў 2021 годзе
Вікіпедыя:Асобы, якія памерлі менш за год таму
Памерлі ад каранавіруснай інфекцыі COVID-19
Памерлі ў Лос-Анджэлесе
Лаўрэаты прэміі «Эмі»
Вікіпедыя:Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Тэлевядучыя ЗША
Нарадзіліся ў 1933 годзе
Карыстальнікі Twitter
Асобы
Журналісты ЗША
Нарадзіліся 19 лістапада
Нарадзіліся ў Брукліне
Памерлі 23 студзеня