.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Ларс Штындль (ням.: Lars Stindl; нар. 26 жніўня 1988) — нямецкі футбаліст, атакуючы паўабаронца мёнхенгладбахскай «Барусіі» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Германіі.
З’яўляючыся ўраджэнцам Шпаера, Штындль далучыўся да юнацкай акадэміі клуба «Карлсруэ». Менавіта ў шэрагах гэтага клуба ігрок дэбютаваў у Бундэслізе, выйшаўшы на замену на 81-й хвіліне ў матчы супраць франкфурцкага «Айнтрахта». Матч праходзіў 15 сакавіка 2008 года, а ўжо ў канцы года 29 лістапада паўабаронца ўпершыню адзначыўся голам у прафесійнай кар’еры, паклаўшы мяч у браму «Гановера 96».
У 2010 годзе Штындль далучыўся да складу «Гановера 96», правёўшы ў клубе пяць гадоў.
25 сакавіка 2015 года стала вядома, што па заканчэнні сезона футбаліст далучыцца да шэрагаў мёнхенгладбахскай «Барусіі»[2]. У новым клубе Штындль дэбютаваў 8 жніўня 2015 года ў матчы Кубка Германіі супраць «Санкт-Паўлі», адразу адзначыўшыся двойчы і дапамогшы клубу атрымаць перамогу з лікам 4:1[3]. Праз год ігрок быў абраны капітанам каманды пасля таго, як папярэдні капітан Марцін Штранцль і яго зменнік Граніт Джака сышлі з клуба.
Германія: