wd wp Пошук:

Ландграф

Ландграф (ням.: Landgraf - лац.: comes provincialis) - ў сярэднявечнай Германіі кіраўнік княства (ландграфства). “Ландграф” - паходзіць ад слова “Land” зямля, краіна; і “Graf” - граф.

Тытул князёў, становішча якіх было падобна з становішчам герцагаў. На іх ляжаў абавязак не толькі ў сваім графстве, але і ў больш шырокай вобласці падтрымліваць мір, а ў выпадку вайны даваць каму трэба ўзброенае прыкрыццё. У такім сэнсе гэты тытул належаў толькі Ландграфству Цюрынгіі і Эльзаса, але яго насілі і многія іншыя князі, якія не мелі падобных паўнамоцтваў.

Гл. таксама

Крыніцы

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Арыстакратыя
Катэгорыя·Ландграфы
Катэгорыя·Тытулы
Катэгорыя·Пасады