wd wp Пошук:

Ламбард

Фінансы

Публічныя фінансы:

Міжнародныя фінансы
Дзяржаўны бюджэт
Федэральны бюджэт
Муніцыпальны бюджэт


Прыватныя фінансы:

Карпаратыўныя фінансы
Фінансы хатніх гаспадарак


Фінансавыя рынкі:

Рынак грошай
Валютны рынак
Фондавы рынак
Тэрміновы рынак


Фінансавыя прылады:

Бюджэт
Бюджэтны ўлік
Падаткі
Фінансаванне
Фінансавае планаванне
Фінансавыя актывы
Авуары · Валюта · Грошы
Каштоўныя паперы
Фінансавыя каэфіцыенты
Фінансавы менеджмент
Лізінг


Фінансавыя інстытуты:

Банк
Крэдытны кааператыў
Страхавая кампанія
Інвестыцыйная кампанія
Інвестыцыйны фонд
Узаемны фонд
Пенсійны фонд
Траставая кампанія
Казначэйства арганізацыі
Ламбард


Фінансавае права

Ламба́рд (ад італьянскай правінцыі Ламбардыя) — камерцыйная арганізацыя, якая выдае кароткачасовыя пазыкі пад заклад рэчаў і рухомай маёмасці грамадзян (ювелірных вырабаў, тэхнікі, твораў мастацтва).

Сутнасць паняцця

Ацэнка закладу адбываецца непасрэдна ў ламбардзе па ўзгадненні бакоў. Уладальнік рэчы на аснове дагавора захоўвання атрымлівае імянны закладны квіток і суму грошай. Пры жаданні ўладальніка забраць назад сваю маёмасць, ён павінен аплаціць працэнты за той час, што карыстаўся грашыма. У выпадку нявыкупу маёмасці ўладальнікам яна становіцца ўласнасцю ламбарда[1].

Гісторыя

Упершыню былі вынайдзены гандлярамі з Ламбардыі ў XV стагоддзі. Першы муніцыпальны ламбард быў адчынены ў Нюрнбергу ў ХVІ стагоддзі.

Так званыя «абутковыя ламбарды» атрымалі сваё распаўсюджанне ў ХІХ стагоддзі. Яны прымалі святочны абутак ад працоўных або служачых. У канцы тыдня, пасля атрымання заробку, людзі маглі выкупіць свой абутак.

Часам у ламбард трапляюць незвычайныя рэчы ці здараюцца кур’ёзныя выпадкі. У 1676 годзе ўдава пісара магістрата Тэадора Ельяшэвіча па прычыне цяжкага матэрыяльнага становішча здала ў ламбард так званыя «гарадскія кнігі» магістрата з гарадской канцылярыі[2].

Ламбарды на Беларусі

У Беларусі асноўнымі наведвальнікамі ламбардаў з’яўляюцца пенсіянеры, студэнты, бізнэсмены. Ламбарды вельмі распаўсюджаны па Мінску, а таксама ёсць у кожным абласным цэнтры. Ламбарды актывізуюцца ў крызісныя сітуацыі, калі насельніцтву даводзіцца вырашаць матэрыяльныя праблемы[3]. З-за канцэнтрацыі ювелірных вырабаў і грашовых сродкаў ламбарды часам з’яўляюцца аб’ектам нападу[4].

Зноскі

  1. Ламбард: няма ажыятажу, але ёсць патрэба (нявызн.) (недаступная спасылка). Фінансы TUT.BY (25 жніўня 2010). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 28 верасня 2016.
  2. Гарадскі архіў… здала ў ламбард (нявызн.). Партал Выдавецкага дома «Звязда» (6 сакавіка 2015). Праверана 28 верасня 2016.
  3. Бабулі нясуць у ламбард долары, дырэктары — золата, каб выплаціць заробкі (нявызн.). Электронный пункт наличного валютного обмена Prokopovi.ch (13 ліпеня 2015). Праверана 28 верасня 2016.
  4. Скрадзенае золата вярнулі ў ламбард (нявызн.) (недаступная спасылка). «Твой стыль» Гародня і свет вачыма гарадзенцаў (1 жніўня 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 28 верасня 2016.

Літаратура

Спасылкі

Лагатып Вікіслоўнікі
Лагатып Вікіслоўнікі
У [Вікіслоўніку](/Вікіслоўнік "Вікіслоўнік") ёсць артыкул **«[ламбард](https://be.wiktionary.org/wiki/ламбард "wikt:ламбард")»** Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Вікіслоўнік
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Грошы
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Фінансы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара