wd wp Пошук:

Фінансы

Фінансы (ад сярэднявечна-лацінскага financia - наяўнасць, даход) — эканамічная катэгорыя, якая адлюстроўвае эканамічныя адносіны ў працэсе стварэння і размеркавання фондаў грашовых сродкаў. Паняцце фінансы можа ўключаць адзін з наступных сэнсаў:

Дзяржаўныя фінансы

Дзяржаўныя фінансы ўключаюць фінансавыя стасункі па фармаванню і выкарыстанню агульнадзяржаўных, адміністрацыйна-кіраўнічых адзінак, дзяржаўных прадпрыемстваў. Да дзяржаўных фінансаў адносяцца:

Большая частка дзяржаўных фінансаў фармуецца за конт падаткаў. Праз дзяржаўныя фінансы пераразмяркоўваецца значная частка нацыянальнага даходу. Дзяржаўныя фінансы рэгулююцца законадаўствам аб бюджэце, што прымаецца штогод, а ткасама іншым законадаўствам.

Карпарацыйныя фінансы

Карпарацыйныя фінансы абазначаюць сукупнасць фінансавых аперацый, якія ажыццяўляюцца прадпрыемствамі, па прыцягненню фінансавых рэсурсаў і іх эфектыўнаму выкарыстанню, уключаючы метады фінансавання, інвестыцыйных праектаў, кіравання ліквіднасцю, абароны ад рызык і інш.

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Фінансы