Лакнянскі раён (руск.: Локня́нский райо́н) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) на паўднёвым усходзе Пскоўскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — пасёлак гарадскога тыпу Локня.
Раён мяжуе з Бяжаніцкім, Новасакольніцкім, Велікалуцкім раёнамі Пскоўскай вобласці, а таксама з Наўгародскай і Цвярской абласцямі.
Плошча раёна — 2412 км². Асноўная рака — Локня, прыток Ловаці.