wd wp Пошук:

Велікалуцкі раён

Велікалуцкі раён (руск.: Великолу́кский райо́н) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) на паўднёвым усходзе Пскоўскай вобласці Расіі.

Адміністрацыйны цэнтр — горад Вялікія Лукі, сам горад Вялікія Лукі ўваходзіць у самастойнае муніцыпальнае ўтварэнне ў складзе Пскоўскай вобласці — гарадскую акругу Вялікія Лукі.

Геаграфія

Плошча — 2960 км² (5,4 % тэрыторыі Пскоўскай вобласці), у тым ліку: зямель сельскагаспадарчага прызначэння — 169758 га (57 %), з іх ворыва — 28364 га (17 %). Раён знаходзіцца на паўднёвым усходзе вобласці. Мяжуе на ўсходзе з Куньінскім, на поўдні — з Усвяцкім, на паўднёвым захадзе — з Невельскім, на захадзе — з Новасакольніцкім, на поўначы — з Лакнянскім раёнамі Пскоўскай вобласці; на паўночным усходзе — з Цвярской вобласцю.

Зноскі

  1. 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 годаFederal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Раёны Пскоўскай вобласці
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96