wd wp Пошук:

Лагойская ткацкая фабрыка

Лагойская ткацкая фабрыка, Лагойская палатняна-папяровая мануфактура — былое прыватнаўладальніцкае прадпрыемства па вытворчасці тканін ў мястэчку Лагойск. Дзейнічала ў 18371856 гг.[1]

Знаходзіцца ў цэнтры горада, на рагу гістарычных Плешчаніцкай і Мікольскай вуліц (зараз — вуліца Савецкая, 9).

Аб’ект Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як адзін з фрагментаў сядзібы Тышкевічаў.

Гісторыя

У 1837 годзе Канстанцін Тышкевіч заснаваў у Лагойску прадпрыемства па вытворчасці тканін, якое працавала да 1856 года[1]. Выпускала палатно, баваўняныя і льняныя хусцінкі.

У справаздачы мінскага губернатара за 1842 г. адзначаецца, што палатняная фабрыка ў мястэчку Лагойск вырабляе тавару на 5770 рублёў у год, які знаходзіць збыт часткова на тэрыторыі губерні, часткова — пастаўляецца ў Рыгу, адкуль, магчама, ішла далей на экспарт.

Палатняная фабрыка

У краязнаўчым нарысе Паўла Шпілеўскага «Падарожжа па Палессі і беларускім краі», упершыню надрукаваным у Санкт-Пецярбургу ў славутым часопісе «Современник» («Сучаснік») у 18531855 гг., гэта прадпрыемства апісваецца так:

" Лагойск славіцца фабрыкай папяровых і ільняных вырабаў, заснаванай графам Канстанцінам Тышкевічам у 1837 годзе, якая зараз дайшла да пэўнай ступені дасканаласці: на ёй 50 станкоў, якія за год вырабляюць ад 800 да 900 аршын папяровых (баваўняных) і ільняных тканін на суму ад 20 000 да 25 000 рублёў срэбрам. Ільняная пража для фабрыкі закупаецца ў Мінскай губерні, а папяровая выпісваецца з АнглііМанчэстэра)[2]. "

У 1859 г. мела 12 станкоў і 2 машыны. Тканіны выпускаліся як грубыя, так і найтанчэйшыя, што сведчыць аб высокім узроўні якасці. Выпускала да 50 і больш тысячаў аршынаў палатна рознага колеру і ўзору.

Акрамя іншаземцаў, запрошаных з Германіі, на фабрыцы працавала 80 мужчын і 5 жанчын[3].

Пазней у будынку фабрыкі месцілася яўрэйская, а пасля беларуская школа. У цяперашні час прыстасаваны пад жылы дом.

Архітэктура

Фабрыка пабудавана ў стылі класіцызму з брусавага дрэва на высокім мураваным падмурку, даўжынёю 37, шырынёй 11 аршын. Дах гонтавы. Пабудова ў плане Г-падобная. Асноўны аб’ём — аднапавярховы, бакавы — двухпавярховы з верандай. Закот веранды аздоблены разным узорам[4].

Зноскі

  1. 1 2 Лагойск // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна. У 2 кнігах.Кн. 2-я. — Мн.: БелЭн, 2004. С. 398.
  2. Насевіч, Вячаслаў. У складзе Расійскай імперыі (бел.) . «Персанальны сайт беларускага гісторыка Вячаслава Насевіча». Праверана 1 лютага 2011.
  3. Канстанцін Тышкевіч (бел.) . «Віртуальны музей горада Лагойска». Праверана 1 лютага 2011.
  4. Інвентарнае апісанне маёнтка Лагойск (бел.) . «Віртуальны музей горада Лагойска». Праверана 1 лютага 2011.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Мануфактуры Беларусі
Катэгорыя·Тышкевічы
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Лагойска
Катэгорыя·Колішнія прадпрыемствы Мінскай вобласці
Катэгорыя·Славутасці Лагойска
Катэгорыя·Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Гісторыя Лагойска
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара