wd wp Пошук:

Лагафет

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Лагафет (значэнні). Лагафе́т (грэч.: λογοθέτης, лац.: logotheta, італ.: logoteta, рум.: logofăt; ад λόγος — здесь: постановление, приказание, счёт, отчёт и θέτης — які кладзе, накладае) — вышэйшы чыноўнік (аўдытар, канцлер і да т.п.) царскай ці патрыяршай канцылярыі ў Візантыі, а затым і ў некаторых Усходніх Цэрквах. Царкоўны лагафет быў захавальнікам патрыяршай пячаткі, кіраваў патрыяршай канцылярыяй і яе архівам; на ім жа ляжала грашовая справаздачнасць па патрыярхіі; ён часта быў членам патрыяршага суда. Іх абавязкі апісвае Георгій Кадзін у «De officialibus palatii Constantinopolitani etc». Грамадзянскія лагафеты адказвалі за розныя галіны дзяржаўных расходаў: лагафет прыватных маёмасцей, лагафет сакрэтаў, лагафет статка, лагафет вайсковага казначэйства, лагафет пошты (лагафет дрома). Вялікі лагафет кіраваў дзяржаўным казначэйствам.

Візантыйскія лагафеты

Асноўны артыкул: Візантыйскія лагафеты

Лагафеты за межамі Візантыі

Сіцылія

З Візантыі тытул перайшоў на Захад, дзе трывала замацаваўся ў Сіцыліі. Тытул быў эквівалентны або нават больш значны, чым лац.: Magnus Cancellarius; яго насіў, напрыклад, П’етра дэла Вінья, усемагутны прыдворны імператара Фрыдрыха II.

Дунайскія княствы

Тытул лагафет выкарыстоўваўся ў сярэднявечных Малдаўскім княстве і Валахіі для абазначэння главы гаспадарскай канцылярыі і захавальніка дзяржаўнай пячаткі. У адсутнасць гаспадара выконваў яго функцыі. Праз лагафета праходзіла афармленне дзяржаўных папер. Пазней з’явіліся тытулы «другі лагафет» і «трэці лагафет» — іх маглі насіць некалькі асоб. Тэрмін «лагафет» пракраўся ў Малдавію з Візантыі праз Балгарыю.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Катэгорыя·Візантыйскія рангі
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Праваслаўе
Катэгорыя·Малдаўскае княства
Катэгорыя·Гісторыя Малдовы