wd wp Пошук:

Кірыл Аляксандравіч Прамудраў

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Кірыл Прамудраў (нар. 11 чэрвеня 1992, Брэст) — беларускі футбаліст, паўабаронца жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ».

Клубная кар’ера

Гуляў за дубль брэсцкага «Дынама». У 2011 годзе пачаў праходзіць у асноўны склад каманды, а ў сезоне 2012 замацаваўся ў аснове.

У сезоне 2013 ужо трывала выступаў на пазіцыі правага паўабаронцы. З верасня 2013 года, пасля таго як галоўным трэнерам стаў Сяргей Кавальчук, стаў выступаць у якасці апорнага паўабаронцы. Усяго за сезон правёў 30 матчаў (з 32), забіў 5 галоў.

У сезоне 2014 канчаткова замацаваўся ў якасці асноўнага апорнага паўабаронцы брэсцкага клуба. Выдатна пачаў сезон 2015, калі быў падцягнуты бліжэй да атакі і наладзіў узаемадзейнічанне з вопытным Раманам Васілюком, дзякуючы чаму хутка стаў адным з найлепшых бамбардзіраў чэмпіянату 2015. У выніку, цікавасць да Кірыла сталі праяўляць розныя клубы, у тым ліку і замежныя.

29 ліпеня 2015 года было абвешчана аб пераходзе Прамудрава ў мінскае «Дынама»[3]. У складзе мінчан здолеў замацавацца ў стартавым складзе толькі бліжэй к канцу сезона, гуляў на пазіцыі апорнага паўабаронцы. У сезоне 2016 ужо быў трывалым іграком асновы мінчан, аднак у першай палове сезона 2017 страціў месца ў складзе. У чэрвені 2017 года было абвешчана аб вяртанні Прамудрава ў брэсцкае «Дынама»[4]. У складзе брэстчан стаў выступаць на пазіцыі апорнага паўабаронцы, чаргуючы выхады ў стартавым складзе і на замену.

У ліпені 2018 года быў аддадзены ў арэнду сталічнаму «Промню»[5], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2018 года вярнуўся ў Брэст[6], а ў студзені 2019 года разарваў кантракт з «Дынама»[7] і неўзабаве стаў іграком жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ»[8]. У сезоне 2019 з’яўляўся на полі нерэгулярна, у 2020 годзе стаў часцей выхадзіць у стартавым складзе.

У студзені 2021 года падоўжыў кантракт з жодзінскім клубам[9]. У 2021 годзе заставаўся іграком асноўнага складу жодзінцаў. У студзені 2022 года падпісаў новае пагадненне з «Тарпеда-БелАЗ»[10].

Міжнародная кар’ера

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2010дубльДынама (Брэст)292
2011Д1Дынама (Брэст)150
2012Д1Брэст211
2013Д1Дынама (Брэст)305
2014Д1Дынама (Брэст)293
2015 (1)Д1Дынама (Брэст)146
2015 (2)Д1Дынама (Мінск)81
2016Д1Дынама (Мінск)284
2017 (1)Д1Дынама (Мінск)80
2017 (2)Д1Дынама (Брэст)140
2018 (1)Д1Дынама (Брэст)100
2018 (2)Д1Прамень130
2019Д1Тарпеда-БелАЗ201
2020Д1Тарпеда-БелАЗ216
2021Д1Тарпеда-БелАЗ243

Зноскі

  1. Kirill Premudrov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Kirill Premudrov // FBref.com
  3. Минское «Динамо» объявило о переходе Премудрова
  4. Брестское “Динамо” объявило о подписании контракта с Премудровым
  5. Брестское “Динамо” отдало Премудрова в аренду “Лучу”
  6. Роткович, Иванов и Премудров покинули “Луч”
  7. Брестское “Динамо” рассталось с Премудровым
  8. Премудров подписал контракт с “Торпедо-БелАЗ”
  9. “Торпедо-БелАЗ” продлило контракт с Премудровым
  10. “Торпедо-БелАЗ” продлил контракты с Премудровым и Устиновым
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брэсце
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Ігракі ФК Прамень Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1992 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Брэст