wd wp Пошук:

Кіпарысавік гароханосны

Кіпарысавік гароханосны[1] (Chamaecyparis pisifera) — від дравяністых раслін роду кіпарысавік (Chamaecyparis) сямейства кіпарысавыя (Cupressaceae).

Батанічнае апісанне

Chamaecyparis pisifera. Батанічная ілюстрацыя з кнігі «Flora Japonica», 1870

Дрэва 25-30(50) м вышыней. Крона конусападобная або вузкакеглепадобная, галіны гарызантальна распасцёртыя. Кара чырванавата-карычневая або чырвона-блакітная, гладкая, адыходзіць тонкімі палоскамі. Галінкі плоскія, вісячыя, густа пакрытыя лісцем. Лісце (іголкі) прымкнутае, з адлеглымі верхавінамі, зверху бліскучае, цемна-зялёнае, знізу з белымі плямамі і палоскамі, мае слабы водар. Плоскаснае лісце яйкападобна-ланцэтнае, з залозкай; бакавое — моцнасціснутае, завостранае роўнае пласкаснаму па даўжыні.

Мужчынскія стробілы з 6-10 пар бураватых пылковых мяшкоў. Жаночыя шышкі шматлікія, дробныя, на кароткіх хвосціках, шарападобныя, 6-8 мм у дыяметры, жаўтлява-карычневыя або цёмна-карычневыя, спеюць на першы год. Насенневых лусак 8-10(12), яны мяккія, не дравяністыя, тонкія, выцягнутыя ў шырыню, увагнутыя пры паспяванні, уверсе маршчыністыя, слабазавостраныя, краі надрэзаныя. Насенне па 1-2 на лускі; крыльца тонкае, празрыстае, вельмі шырокае з 5-6 смалянымі залозкамі на кожным баку.

Распаўсюджанне і экалогія

Эндэмік Японскіх астравоў, аддае перавагу вільготным глебам[2][3].

Гаспадарчае значэнне і прымяненне

Драўніна высокай якасці[2].

Выкарыстоўваецца ў якасці дэкаратыўнай расліны (некаторыя сарты: Aurea, Boulevard, Filifera, Plumosa, Squarrosa)[3].

Сінаніміка

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 36. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. 1 2 Правдин, 1949, с. 336—338
  3. 1 2 Крюссман Г. Chamaecyparis pisifera // Хвойные породы / Под ред. Н. Б. Гроздовой. — М.: Лесн. пром-сть, 1986. — С. 89—92. — 256 с. — 7 500 экз. — ISBN 3-489-60222-6.
  4. Сінонімы Chamaecyparis pisifera на сайце Royal Botanic Gardens, Kew (англ.) (Праверана 21 лістапада 2012)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1844 годзе
Катэгорыя·Эндэмікі Японіі
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Кіпарысавыя
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Японскага архіпелага