wd wp Пошук:

Кінатэатры Мінска

Мультыкомплекс «Беларусь»

Кінатэатры ў Мінску існуюць з 1900 года[1]. На 2019 год у Мінску працуюць 22 кінатэатры, уключаючы 13 кінатэатраў, якія падкантрольныя дзяржаўнай структуры УП «Кінавідэапракат» Мінгарвыканкама[2]. Усе кінатэатры ў сталіцы з’яўляюцца лічбавымі[3].

Гісторыя

Колькасць
кінатэатраў
у розныя гады:
[1][4]

1935 5
1939 6
1951 4
1955 10
1958 17
1967 22
1979 24
1983 24
1988 25
1993 26
2019 22

У 1900 годзе прадпрымальнік Рыхард Штрэмер адкрыў у доме Ракаўшчыка на Захар’еўскай вуліцы першы ў горадзе кінатэатр. Першапачаткова ў ім паказваліся дыяпазітывы, потым нямыя фільмы[5]. У 19071914 гады з’явілася 5 кінатэатраў: «Гігант», «Ілюзіён», «Люкс», «Мадэрн», «Эдэн». За кароткі перыяд кінематограф стаў самым масавым відовішчам[6].

У 1918 годзе кінатэатры, прыватныя фільматэкі, кінаметаграфічнае абсталяванне і матэрыялы былі нацыяналізаваныя. У 1922 годзе усе кінематографы горада перайшлі перайшлі ў вядзенне гарадскога аддзела народнай адукацыі[7]

У 1930-я гады XX стагоддзя ў кінатэатрах з’явіліся вестыбюлі, касы і ёмістыя залы на некалькі сотняў гледачоў.

У 19421943 гадах у захопленым і разбураным горадзе немцы пабудавалі двухпавярховы драўляны кінатэатр «Першы», які перажыў бамбёжку пры вызваленні Мінска. У 1950-я кінатэатр знеслі для пабудовы гасцініцы «Мінск». Астатнія кінатэатры былі разбураныя альбо знесеныя падчас рэканструкцыі горада.

У сярэдзіне 1950-х гадоў у СССР пачалі будаваць тыпавыя цагляныя будынкі па праекце архітэктара Зоі Брод. У Мінску такімі сталі кінатэатры «Спартак» (1956) і «Авангард» (1956)[8].

У эпоху мінімалізма падчас праўлення Хрушчова па праекце архітэктара І. Зотавай былі пабудаваныя двухзальныя кінатэатры «Беларусь» (1961), «Камсамолец» (1961), «Мір» (1958), «Радзіма»[8].

У 1966 годзе адкрыўся кінатэатр «Партызан» з незвычайнымі архітэктурнымі формамі таго часу. У тым жа годзе адкрыўся галоўны дзіцячы кінатэатр «Піянер», які вылучаўся мадэрнізмам і зімовым садам з басейнам. Таксама былі папулярныя мабільныя кінатэатры ў аўтобусах ЗІС-155 — «Малютка» і «Вясёлка» (філіял кінатэатра «Перамога»[9]). З 1963 года ў парке Горкага ў самалёце ЛІ-2 працаваў кінатэатр «Пяты акіян»[8].

У 1970-80-я гады былі адкрытыя кінатэатры ў розных раёнах горада — «Маяк» (1970), які быў перайменаваны ў «Кіеў» у гонар дзён культуры УССР у БССР , «Сучаснік» (1971), «Дружба» (1974) у Чыжоўцы, «Вільнюс» (1976) у Зялёным Лузе, «Салют» (1978) у Серабранцы, «Электрон» (1981) у Курасоўшчыне[8].

У 1975 годзе адкрыўся самы вялікі кінатэатр горада — «Кастрычнік» на 1400 месцаў, а ў 1980 годзе — «Масква» з дзвюмя заламі на 1320 месцаў[8].

У 1980-я гады былі пабудаваныя кінатэатры «Аўрора» (1988) і «Бярэсце» (1989) — апошні кінатэатр, які быў пабудаваны ў савецкі час [8]. Напрыканцы 1980-х у горадзе працавала 26 кінатэатраў[10].

У 1997 годзе ўсе кінатэатры горада былі аб’яднаныя ў арганізацыю УП «Кінавідэапракат»[11].

У 2008 годзе адкрыўся кінатэатр «Беларусь», які стаў першым мульціплексам у краіне. Кошт праекту пабудовы — каля 12 мільёнаў долараў ЗША[11].

У 2013 годзе 8 кіназалаў перайшлі з плёнкавага ў лічбавы фармат, у 2014 гэта зрабіў кінатэатр «Масква». Апошні аналагавы кінатэатр «Перамога» зачыніўся на рэканструкцыю ў 2017 годзе[12].

21 жніўня 2020 года спыніў працу аўтакінатэатр Silver Screen Open Air, 5 кастрычніка — Silver Screen Drive-in. Кінатэатры былі зачыненыя на зіму, але не аднавілі ў будучыні[13].

25 красавіка 2021 года з-за пераезду ў ГЦ Minsk City Mall, спыніў працу кінатэатр Silver Screen у ГЦ Galileo[14]. На яго месцы ў 2022 плануецца адкрыццё кінатэатра Skyline Cinema[15].

У сакавіку 2022 года з-за санкцый на фоне ўварвання Расіі ва Украіну многія сусветныя кінакампаніі, такія як The Walt Disney Company, Warner Bros, Paramount, Sony Pictures, адмовіліся ад супрацоўніцтва з Расіяй. Гэта паўплывала і на беларускія кінатэатры, бо правы на паказ фільмаў набываюцца ў асноўным у расійскіх партнёраў. З-за гэтага ў сакавіку 2022 года кінатэатры Silver Screen страцілі 40-50 % аўдыторыі[16].

Спіс кінатэатраў Мінска

У спісе прадстаўлены зачыненыя, існуючыя і будучыя кінатэатры Мінска. Яны размешчаныя ў алфавітным парадку.

Табліца:

Існуючыя

Колерам вылучаныя часова зачыненыя кінатэатры

Назва Адкрыты Архітэктары Адрас Выява Нататкі Спасылкі
3D Кіно ў Карона-сіці 2020 вул. Дзянісаўская, 8/2 Чатыры залы на 241 месца. [17]
3D Кіно ў Замке 2014 прасп. Пераможцаў, 65 Тры залы на 650 месцаў [18]
Falcon Club Буцік кіно 2016 прасп. Пераможцаў, 20 Восем залаў на 15, 16, 18, 18, 31, 31, 34, 109 месцаў [11][19]
mooon 2022 вул. Ціміразева, 74А Кінатэатр у Palazzo. Першы кінатэатр IMAX у Беларусі. [20][21]
Silver Screen у ГЦ «Арэна-Сіці» 2015 прасп. Пераможцаў, 84 Шэсць залаў 787 месцаў. [11]
Skyline Cinema у ГЦ Galileo 2014 вул. Бабруйская, 6 У 2014—2021 — 7-зальны кінатэатр Silver Screen на 800 месцаў. Зачынены з-за змены аператара. Адкрыццё Skyline Cinema запланавана ў 2022. [11][22][23][24]
VOKA cinema by Silver Screen 2017 вул. Пятра Мсціслаўца, 11 Семь залаў на 967 месцаў. [11]
АртКінатэатр у ГЦ «Еўропа» 2019 вул. Сурганава, 57б Тры залы на 220 месцаў. [25]
АртКінатэатр у ГЦ «Тытан» 2015 прасп. Дзяржынскага, 104 Дзве залы на 100 і 220 месцаў. [26]
Аўрора 1988 Барыс Ларчанка
Нэлі Цямнова
вул. Прытыцкага, 23
Тры залы 200, 300, 500 месцаў. Пасля рэканструкцыі тры залы на 117, 200, 356 месцаў. [1][27][28]
Беларусь 1961
2008
І. Зотава вул. Раманаўская Слабада, 28
Дзве залы па 300 месцаў. У 2006 годзе будынак знесены. У 2008 годзе пабудаваны новы кінатэатр на 5 залаў з 280, 221, 169, 197, 145 месцамі. [1][11][8][29]
Бярэсце 1989 прасп. Газеты Праўда, 25
Дзве залы на 150 і 300 месцаў. Рэканструяваны ў 2010—2012 гады. Пасля рамонту залы на 150 і 293 месцаў. З 2001 года лічбавы з фарматам 3D. [1][30][31]
Дом Кіно 1966
2005
Юрый Шпіт вул. Талбухіна, 18
З 1966 года — «Партызан». З 2005 года пасля рэканструкцыі — «Дом кіно» з залай на 584 месца. [1][8]
Кастрычнік 1975 Валенцін Малышаў прасп. Незалежнасці, 73
Пабудаваны на месцы знесенага кінатэатра «Зорка». Самы вялікі экран у краіне памерам 22 на 10 метраў, самая ёмістая зала на 1186 чалавек (першапачатковая ёмістасць на 1340 месцаў). [1][8][11][32][33]
Кіеў 1970 вул. Кахоўская, 31
З 1970 па 1976 гады — «Маяк» з залай на 560 мест. У 2009—2010 гады зачыняўся на мадэрнізацыю. Першы ў горадзе 3D-кінатэатр. Зала на 280 месцаў. [1][8][27][34]
Камсамолец 1961 І. Зотава вул. Жылуновіча, 39
Дзве залы па 400 месцаў. Пасля рабонту залы на 186 і 218 месц. [1][8][27]
Масква 1980 Віктар Крамарэнка
Уладзімір Шчарбін
Міхаіл Вінаградаў
прасп. Пераможцаў, 13
Дзве залы на 260 і 1070 месц. Пасля рэканструкцыі 2014 года зала паменшана з 873 месцы да 700. [1][8][11][35][36][37][38]
Мір 1958 І. Зотава вул. Казлова, 4а
Дзве залы на 406 і 385 месц. У 1978 годзе ў адной з залаў усталяваная сістэма «СТЭРЫО-70». Пасля рамонту 2012 года дзве залы на 188 і 256 месц. [1][8][32][39][40]
Музей кіно 1980 вул. Свярдлова, 4
У музеі праводзяцца выставы і рэтраспектывы. [41][42]
Палац Рэспублікі 3D 2010 Кастрычніцкая плошча, 1/1 [1]
Перамога 1950 Іосіф Лангбард вул. Інтэрнацыянальная, 20
Пры адкрыцці работалі вялікая зала на 606 месцаў, малая зала на 118 месцаў і летняя зала на 610 месцаў, якая працавала з мая па лістапад. З 2001 года будынак ўнесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь. У 2017 годзе зачынены на рэканструкцыю. Непасрэдна работы па рэканструкцыі пачаліся ў лютым 2022 года. [1][8][32][43][44][12][45][46]
Піянер 1966 Георгій Заборскі
Леанід Левін
вул. Энгельса, 20
Некалі найбуйнейшы дзіцячы кінатэатр у краіне. Праектаваўся як кінатэатр з дзвюма заламі. У выніку будынак падзяліўся на кінатэатр і тэатр лялек. Стаў лічбавым у 2012 годзе. У 2017 годзе на другім паверсе замест друкарні адкрылася другая зала на 49 месцаў. Асноўная зала на 278 месцаў [1][47][48][49][50]
Ракета 1958 зав. Рабочы, 3
Зала на 506 месцаў. На другім паверсе дзейнічала выстава мотавелазаводу. Лічбавы з 2013 года. Пасля рамонту дзве залы на 254 і 46 месцаў. У кінатэатры дэманстрыяваўся праект Cinemascope (2012—2019). [1][8][51][52][53][54]
Салют 1978 прасп. Ракасоўскага, 150а
Зала на 805 месц. у 2005 годзе зачыняўся на рэканструкцыю. З 2011 года лічбавая зала на 286 месцаў з фарматам 3D. Экран 13,6 на 5,8 метраў. [1][27][55]
Цэнтральны 1954 Генадзь Баданаў
Міхаіл Асмалоўскі
прасп. Незалежнасці, 13
Самы стары існуючы кінатэатр. Зала на 502 месца, пасля рэканструкцыі 2001—2003 гадоў — зала на 250 месцаў. Лічбавы з 2010 года. З 2010 года зала на 166 месцаў, пазней на 200 месцаў. У 2012 першым адкрыў продаж квіткоў праз Інтэрнэт. У залу кінатэатра забаронена праносіць ежу. [1][11][27][56]

Будучыя

Назва Год адкрыцця Архітэктары Адрас Выява Нататкі Спасылкі
Silver Screen у ГЦ Minsk City Mall 2022 вул. Талстога, 1 [57]
Кінатэатр у ГЦ Green City вул. Прытыцкага, 156-1 IMAX-кінатэатр [58]
Кінатэатр у ГЦ Avia Mall Кінатэатр у раёне «Мінск-Мір» [59]

Закрытыя

Назва Адкрыты Закрыты Архітэктары Адрас Нататкі Спасылкі
Silver Screen Drive-in 2020 2020 вул. Ціміразева, 74А Аўтакінатэатр на 77 месцаў размешчаны на даху ГЦ Palazzo. Экран памерам 16 на 7 метраў. Зачынены на зіму. [60]
Silver Screen Open Air 2020 2020 вул. Арлоўская, 20 Аўтакінатэатр на 50 месц. Экран памерам 16 на 7 метраў. Зачынены на зіму. [61]
Авангард 1956 Н/Д Зоя Брод вул. Папаніна, 7 Знесены ў 2018 годзе. [1][8][62]
АртКінатэатр у БЦ Rubin Plaza 2010 2012 прасп. Дзяржынскага, 5 Цяпер — «Сбер Банк». [1][63]
Беларусь 1944 1961 вул. Астроўскага, 24 Размяшчаўся ў былой сінагозе Зальцмана. У 1960-70-я гады — Дом піянераў. Будынак захаваўся. Цяпер — дзіцяча-юнацкая школа Алімпійскага рэзерву па шахматах і шашках. [1][64]
Вільнюс 1976 2004 Э. Левіна
І. Сітнікава
вул. Каліноўскага, 55 Быў адчынены як частка комплексу гандлёва-грамадскага цэнтру. Шырокаарматный кінатэатр з залай на 776 месц. Перароблены ў Палац барацьбы імя А. В. Мядзведзя. [1][65][66][67][68]
Вымпел кан.
1950-х
пач.
1980-х
вул. Усходняя, 50 Згарэў у пачатку 1980-х. На месцы кінатэатра знаходзіцца сквер. [1]
Вясёлка 1952 кан
1990-х
Георгій Сысоеў Парк імя Чалюскінцаў Знесены падчас рэканструкцыі парка. [1][8]
Гігант 1909 Н/Д вул. Захар’еўская, 88 З 1926 года — «Чырвоная зорка» на 700 месцаў. В 1930 годзе стаў першым гукавым кінатэатрам у горадзе (чацвёртым гукавым у СССР). Некалькі разоў мяняў адрас. Разбураны падчас вайны. Зараз — будынак на праспекце Незалежнасці, 22. [1][7][69]
Дзіцячы 1936 Н/Д вул. Савецкая, 92 У будынку былой лютэранскай кірхі. З 1938 па 1954 і з 1967 — «Навіны дня». З 1954 па 1967 — «Дзіцячы» на Энгельса, 12. Цяпер — Малая сцэна тэатра імя Янкі Купалы. [1]
Дружба 1974 2012 вул. Ташкенцкая, 9 Зала на 763 месца. Знесены ў 2017 годзе. [1][70]
Змена кан.
1950-х
2002 вул. Даўгабродская, 110 [1]
Знамя кан.
1950-х
кан.
1990-х
вул. Вялікаморская, 3 Знесены ў канцы 1990-х гадоў. На месцы кінатэатра знаходзіцца сквер. [1]
Зорка 1954 пач.
1970-х
Ленінскі прасп., 73 Знесены, каб пабудаваць кінатэатр «Кастрычнік». [1]
Ілюзіён 1907 Н/Д вул. Захар’еўская, 87 Першы ў горадзе кінатэатр з вялікім экранам[71]. Размяшчаўся ў доме Паляка, пазней некалькі разоў мяняў адрас. З чэрвеня па ліпень 1924 і з 1934 па 1938 — «Пралетарый» на 300 месцаў, з 1924 па 1928 — «Чырвоны факел», з 1928 па 1934 — першы дзіцячы кінатэатр «Юны піянер» на 250 месцаў, з 1938 — «Радзіма» на 1000 месцаў. Зараз — выхад з метро на Кастрычніцкую плошчу на скрыжаванні прасп. Незалежнасці і вул. Энгельса. [1][7]
Іскра кан.
1950-х
1992 вул. Мендзялеева, 10а Знесены ў 2005 годзе. Зараз будынак на вуліцы Перадавая, 11а. [1]
Кінатэатр Акруговага дома афіцэраў Н/Д Н/Д вул. Чырвонаармейская, 3 Падчас вайны тут быў «Soldaten-kino». Зараз — Цэнтральны дом афіцэраў без кінатэатра. [1]
Кінематограф Рыхарда Штрэмера 1900 Н/Д вул. Губернатарская, 19 Першы ў Мінску кінатэатр[71]. Размяшчаўся ў доме Ракаўшчыкоў. Зараз будынак на праспекце Незалежнасці, 23. [1]
Культура 1926 Н/Д вул. Валадарскага, 7 На момант адкрыцця самы буйны кінатэатр у краіне з залай на 1200 месцаў і экранам 8,5 на 7 метраў. Зараз — Рускі драматычны тэатр імя М. Горкага. [1][72]
Летні 1951 1975 А. Брэгман Парк імя Горкага Пабудаваны на месцы цырка. Згарэў у 1975 годзе. [1][73]
Люкс 1914 Н/Д вул. Петрапаўлаўская [1]
Мадэрн 1907—
1908
Н/Д вул. Губернатарская, 22 Размяшчаўся ў доме Стэфановіча. Зараз — будынак на вуліцы Леніна, 23. [1]
Нёман кан.
1950-х
1970-я вул. Апанскага, 71 Знарэў у сярэдзіне 1970-х. [1]
Новы тэатр другая палова 1910-х Н/Д вул. Захар’еўская, 61 Размяшчаўся ў доме Машкілейсона. Некалькі разоў мяняў адрас. З 1926 — «Спартак». Зараз — будынак на праспекце Незалежнасці, 19. [1]
Першы 1942—
1943
кан.
1950-х
вул. Савецкая, 23 Зала на 485 месцаў. Зараз на месцы кінатэатра размешчаны двор гасцініцы «Мінск». [1][8][74]
Пяты акіян 1963 Н/Д Парк імя Горкага Дзіцячы кінатэатр размяшчаўся ў самалёце Лі-2. Знесены. [1]
Радзіма 1944 кан.
1960-х
І. Зотава вул. Рэвалюцыйная, 2 Пасля пачатку 1950-х — «Навіны дня». Таксама называўся «Кінатэатр паўторнага фільму». Будынак захаваўся. [1][8][75][76]
Радзіма 1957 2003 вул. Лізы Чайкінай, 16 Дзве залы на 406 и 409 месцаў. Зараз — Новы драматычны тэатр. [1][8][77]
Рэспубліканскі дом кіно 1968 пач.
1990-х
Томаш Пайздзерскі вул. Савецкая, 15 Размяшчаўся ў Касцёле Святога Сымона і Святой Алены. [78][79]
Спартак 1956 1987 Зоя Брод вул. Даумана, 2 Пасля рэканструкцыі 1987—1994 гадоў у будынку працаваў Моладзевы тэатр. Пасля рамонту 2009—2018 — канцэртная пляцоўка. [1][8][80][81]
Сучаснік 1971 2002 М. Бубноў вул. Харкаўская, 70а Зала на 760 месцаў. Знесены. [1][8][82]
Ударнік кан.
1950-х
1990-е Георгій Сысоеў вул. Жукоўскага, 15а Апошні драўляны кінатэатр горада. Знесены ў 2014 годзе. [1][8][83]
Усход 1966 Н/Д вул. Казлова, 50 У будынку Палаца культуры Трактарнага завода. [1]
Эдэн 1909 Н/Д вул. Захар’еўская, 83 Адзін з лепшых кінатэатраў свайго часу размяшчаўся ў доме Булгак. Некалькі разоў мяняў адрас. З 1926 — «Інтэрнацыянал». Зараз — будынак на прасп. Незалежнасці, 23. [1][7]
Электрон 1981 2008 вул. Казінца, 117 У будынку працуе фондасховішча Музея прыроды і экалогіі. [1][84]

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 Снесенные, сгоревшие, перестроенные и сохранившиеся. Все кинотеатры Минска с 1900 года до наших дней(руск.) . TUT.BY (17 лютага 2014). Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2019. Праверана 4 лістапада 2019.
  2. Arcom Group Ltd. Объекты | УП “Киновидеопрокат” Мингорисполкома(руск.) . kinominska.by. Архівавана з першакрыніцы 10 лістапада 2019. Праверана 10 лістапада 2019.
  3. БЕЛТА. Все минские кинотеатры через полтора года перейдут на цифровые технологии. Станут ли они популярнее?(руск.) . Недвижимость Onliner (16 мая 2012). Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2019. Праверана 15 лістапада 2019.
  4. Минск: Энциклопедический справочник, 1980, с. 172
  5. Минск: Страницы жизни дореволюционного города, 1990, с. 243
  6. Гiсторыя Мiнска, 2006, с. 202
  7. 1 2 3 4 Где находился первый минский синематограф и о чем повествовали первые минские киноленты? (нявызн.). TUT.BY (17 красавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 29 сакавіка 2019. Праверана 10 лістапада 2019.
  8. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 darriuss. В самолете, автобусе, без попкорна и на деревянных креслах: минские кинотеатры нашего детства — Недвижимость Onliner (нявызн.). Onliner (16 чэрвеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2019. Праверана 4 лістапада 2019.
  9. Как выглядели кинотеатры в автобусах в советском Минске(руск.) . The Village Беларусь (26 чэрвеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 10 лістапада 2019. Праверана 10 лістапада 2019.
  10. Гiсторыя Мiнска, 2006, с. 494
  11. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Минск-Новости. Поисковик. Кинотеатры Минска: сравниваем цены, репертуар и уровень комфорта (нявызн.). ИА «Минск-Новости» (29 лістапада 2017). Архівавана з першакрыніцы 5 лістапада 2019. Праверана 5 лістапада 2019.
  12. 1 2 Если кинотеатр «Победа» закроют, где мы будем смотреть авторское кино?(руск.) . KYKY.ORG. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2018. Праверана 21 лістапада 2019.
  13. Silver Screen закрыл оба своих автокинотеатра(руск.)  (недаступная спасылка). afisha.tut.by (6 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 11 кастрычніка 20202020-10-11. Праверана 13 кастрычніка 2020.
  14. Из ТРЦ Galileo ушел Silver Screen. Там будет новый кинотеатр(руск.) . onliner.by (26 красавіка 2021). Праверана 26 красавіка 2021.
  15. В ТРЦ Galileo скоро откроется новый кинотеатр. Узнали, что за он(руск.) . Citydog (16 снежня 2021). Праверана 16 красавіка 2022.
  16. Когда уходит Голливуд. Как теперь выживают белорусские кинотеатры(руск.) . Citydog (2 красавіка 2022). Праверана 16 красавіка 2022.
  17. В Минске заработал новый кинотеатр(руск.)  (недаступная спасылка). TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 23 красавіка 2021. Праверана 23 красавіка 2021.
  18. Николай Градюшко. Фоторепортаж: в ТРЦ «Замок» открылись ледовый каток, кинотеатр, бистро и детский развлекательный центр(руск.) . Недвижимость Onliner (17 красавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 6 лістапада 2019. Праверана 6 лістапада 2019.
  19. Лора Нагапетян. Поход в кинотеатр — как в ресторан. В Минске открылся Бутик кино, билеты в который стоят от 180 до 400 тысяч - Недвижимость Onliner(руск.) . Onliner (12 мая 2016). Архівавана з першакрыніцы 11 лістапада 2019. Праверана 11 лістапада 2019.
  20. Без IMAX, но с аэротрубой. Подробности открытия самого известного ТЦ-долгостроя в Минске (нявызн.). onliner.by. Праверана 23 красавіка 2021.
  21. Первый в Беларуси IMAX откроется в этом году в ТРЦ Palazzo(руск.) . mag.Relax.by.
  22. ТРЦ Galileo объявил об изменении концепции. Что ждет посетителей в 2021 году, и как он будет выглядеть(руск.) . belretail.by. Праверана 23 красавіка 2021.
  23. За 2021 год в Минске не открылось ни одного крупного торгового центра». Эксперт рассказал о том, что ждет белорусский ритейл в будущем (нявызн.). realt.by. Праверана 3 жніўня 2021.
  24. Руководитель отдела маркетинга в ООО «Еврокино» (нявызн.). rabota.by. Праверана 3 жніўня 2021.
  25. Евгения Штейн. В торговом центре «Европа» на Сурганова открылся «АртКинотеатр» - Недвижимость Onliner (нявызн.). Onliner (30 красавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 30 красавіка 2019. Праверана 11 лістапада 2019.
  26. Конкурент «Берестью» - открывается арт-кинотеатр в ТРЦ «Титан» (нявызн.). blizko.by. Архівавана з першакрыніцы 11 лістапада 2019. Праверана 11 лістапада 2019.
  27. 1 2 3 4 5 tata. История, особенности и развитие кинотеатров Минска (нявызн.). poshyk.info (10 лістапада 2017). Архівавана з першакрыніцы 6 лістапада 2019. Праверана 6 лістапада 2019.
  28. Дмитрий Исайчук. Первый выстрел «Авроры»: 31 год назад кинотеатр в Минске открылся фильмом «Революционный держим шаг» (нявызн.) (недаступная спасылка). ИА «Минск-Новости» (2 лютага 2019). Архівавана з першакрыніцы 8 верасня 2021. Праверана 18 лістапада 2019.
  29. Минск: Энциклопедический справочник, 1980, с. 81
  30. Дмитрий Исайчук. Дата в истории: 25 лет назад в Минске открыт кинотеатр «Берестье» (нявызн.). ИА «Минск-Новости» (31 снежня 2014). Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2019. Праверана 16 лістапада 2019.
  31. Минский кинотеатр “Берестье” с 13 июля начнет показывать трехмерное кино (нявызн.). БелТА (8 ліпеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2019. Праверана 16 лістапада 2019.
  32. 1 2 3 «Зрители шли в кино ради эротической сцены»: Фильмы с каким рейтингом смотрели родители миллениалов (нявызн.). The Village Беларусь (18 кастрычніка 2019). Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2019. Праверана 4 лістапада 2019.
  33. Республика Беларусь: Энциклопедия. Том 5, 2008, с. 551
  34. Минск: Энциклопедический справочник, 1980, с. 171
  35. Посмотрите, как румынские архитекторы сняли минские шедевры соцмодернизма (нявызн.). TUT.BY (14 мая 2019). Архівавана з першакрыніцы 6 лістапада 2019. Праверана 6 лістапада 2019.
  36. Оксана Красовская. Кинотеатр «Москва» открылся после реконструкции: 3D не будет - Недвижимость Onliner (нявызн.). Onliner (1 мая 2014). Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2019. Праверана 15 лістапада 2019.
  37. Республика Беларусь: Энциклопедия. Том 5, 2008, с. 229
  38. Минск. Старый и новый, 2010, с. 47
  39. Киношка понемножку: Зрители любят кинотеатр «Мир» за то, что он небольшой, уютный и спокойный — Веб-журналист. Интернет-СМИ. Факультет журналистики БГУ (нявызн.). websmi.by. Архівавана з першакрыніцы 7 лютага 2019. Праверана 18 лістапада 2019.
  40. Минск: Энциклопедический справочник, 1980, с. 249
  41. Республика Беларусь: Энциклопедия. Том 5, 2008, с. 252—253
  42. Минск. Старый и новый, 2010, с. 237
  43. «Да, это они». Рассказываем, кто берет в аренду на 30 лет старейший кинотеатр Минска (нявызн.). realty.tut.by (26 кастрычніка 2019). Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2019. Праверана 4 лістапада 2019.
  44. Синема, синема… — Газета «Минский курьер» (нявызн.). Праверана 21 лістапада 2019.
  45. Минск. Старый и новый, 2010, с. 108
  46. Падчас рэканструкцыі кінатэатра «Перамога» пад гіпсакардонам выявілі карціну (бел.)  (23 лютага 2022).
  47. К 50-летию кинотеатра «Пионер»: от премьеры фильма «Пущик едет в Прагу» до фестиваля «Лістапад» (нявызн.). Столичное телевидение - СТВ. Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2019. Праверана 15 лістапада 2019.
  48. В кинотеатре «Пионер» на месте типографии открыли новый зал (нявызн.). citydog.by. Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2019. Праверана 16 лістапада 2019.
  49. Архитектура общественных зданий Белоруссии, 1985, с. 37
  50. Столичному “Пионеру” - 50 лет. Как выглядел кинотеатр в 1966-м (нявызн.). afisha.tut.by (18 лютага 2016). Архівавана з першакрыніцы 21 красавіка 2016. Праверана 18 лістапада 2019.
  51. Кинотеатр «Ракета» открывается после ремонта (нявызн.). citydog.by. Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2019. Праверана 15 лістапада 2019.
  52. Ушла эпоха: проект Cinemascope расторгает отношения с кинотеатром «Ракета» (нявызн.). citydog.by. Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2019. Праверана 15 лістапада 2019.
  53. Николай Градюшко. Фотофакт: как выглядит кинотеатр «Ракета» после реконструкции - Недвижимость Onliner (нявызн.). Onliner (14 лістапада 2013). Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2019. Праверана 15 лістапада 2019.
  54. Минск: Энциклопедический справочник, 1980, с. 314
  55. Александр Филиппович. Возле кинотеатра «Салют» обустроят велопарковку и место для курения (нявызн.). ИА «Минск-Новости» (24 ліпеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2019. Праверана 15 лістапада 2019.
  56. Кинотеатру “Центральный” исполнилось 60 лет. Архивные фото (нявызн.). TUT.BY (12 лютага 2014). Архівавана з першакрыніцы 29 сакавіка 2019. Праверана 15 лістапада 2019.
  57. Один из кинотеатров Silver Screen закрывается (нявызн.) (недаступная спасылка). TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2021. Праверана 20 красавіка 2021.
  58. Ольга Жарина. В Минске будет три кинотеатра, где планируют использовать технологию IMAX. Самый крупный — в Каменной Горке(руск.)  (недаступная спасылка). ИА «Минск-Новости» (16 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2021. Праверана 6 верасня 2021.
  59. Крупнейший торговый центр «Мара Молл»(руск.) . prometr.by (10 снежня 2020).
  60. На крыше торгового центра в Минске открывается автокинотеатр(руск.)  (недаступная спасылка). afisha.tut.by (1 ліпеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 2 ліпеня 20202020-07-02. Праверана 1 ліпеня 2020.
  61. Silver Screen открывает автокинотеатр. Билет автомобилям — 20−25 рублей, мотоциклам — 15(руск.)  (недаступная спасылка). afisha.tut.by (4 чэрвеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 20202020-06-30. Праверана 1 ліпеня 2020.
  62. В Минске сносят кинотеатр «Авангард» (нявызн.). naviny.by (29 жніўня 2018). Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2019. Праверана 9 лістапада 2019.
  63. Николай Градюшко. Арт-кинотеатр на пр. Дзержинского закрывается. Его место в бизнес-центре Rubin Plaza займёт «БПС-Сбербанк» — Недвижимость Onliner (нявызн.). Onliner (2 лютага 2012). Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2019. Праверана 4 лістапада 2019.
  64. Минск. Старый и новый, 2010, с. 35
  65. darriuss. Районы, кварталы: история Зелёного Луга — Недвижимость Onliner (нявызн.). Onliner (27 снежня 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2019. Праверана 4 лістапада 2019.
  66. «Вильнюс» — на лопатках (нявызн.). Беларусь Сегодня (22 студзеня 2004). Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2019. Праверана 4 лістапада 2019.
  67. Как в Москве и Минске реконструируют кинотеатры (нявызн.). Российская газета. Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2020. Праверана 4 лістапада 2019.
  68. Минск: Энциклопедический справочник, 1980, с. 107
  69. Минск. Старый и новый, 2010, с. 146
  70. Дарья Орел. Бывший кинотеатр «Дружба» снесли (нявызн.). ИА «Минск-Новости» (31 жніўня 2017). Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2019. Праверана 4 лістапада 2019.
  71. 1 2 Дмитрий Исайчук. «Экскаватор — адская машина» и «Полеты Уточкина на Комаровском поле». Какие фильмы крутили минчанам в начале XX века(руск.)  (недаступная спасылка). «Минск-Новости» (9 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2020. Праверана 17 жніўня 2020.
  72. Минск. Старый и новый, 2010, с. 161—162
  73. Минск. Старый и новый, 2010, с. 198
  74. Минск. Старый и новый, 2010, с. 233
  75. Вероника Молокова. Экскурс в историю. Прогулка от площади Свободы до улицы Революционной (нявызн.). ИА «Минск-Новости» (7 ліпеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2019. Праверана 4 лістапада 2019.
  76. Минск. Старый и новый, 2010, с. 109
  77. Минск: Энциклопедический справочник, 1980, с. 319
  78. Минск. Старый и новый, 2010, с. 232
  79. Вместо Красного костела: кинотеатр, «Детский мир» или?.. (нявызн.). citydog.by. Архівавана з першакрыніцы 25 ліпеня 2017. Праверана 25 лістапада 2019.
  80. Ольга Жарина. Завершена реконструкция бывшего здания Молодежного театра на проспекте Машерова (нявызн.). ИА «Минск-Новости» (9 лютага 2018). Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2019. Праверана 9 лістапада 2019.
  81. Дарья Орел. Бывший кинотеатр «Спартак» станет новой концертной площадкой (нявызн.). ИА «Минск-Новости» (7 сакавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2019. Праверана 9 лістапада 2019.
  82. Турки обещают возобновить в этом году стройку развлекательного центра за 25 миллионов долларов (нявызн.). realty.tut.by (23 мая 2018). Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2019. Праверана 4 лістапада 2019.
  83. darriuss. Прощание с «Ударником»: под строительство третьей линии метрополитена снесли последний деревянный кинотеатр Минска - Недвижимость Onliner (нявызн.). Onliner (2 красавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2014. Праверана 18 лістапада 2019.
  84. Светлана Шидловская. Лапы, морды и хвосты — где в городе можно встретить нос к носу бурого медведя или орлана-белохвоста (нявызн.). ИА «Минск-Новости» (30 снежня 2018). Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2019. Праверана 4 лістапада 2019.

Спасылкі

УП «Кінавідэапракат» Мінгарвыканкама

Тэмы гэтай старонкі (5):
Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Культура Мінска
Кінатэатры Мінска
Вікіпедыя:Спасылка на катэгорыю Вікісховішча адсутнічае ў Вікідадзеных