wd wp Пошук:

Вуліца Раманаўская Слабада

Вуліца Раманаўская Слабада (руск.: улица Романовская Слобода) — вуліца ў цэнтры Мінска. Праходзіць ад вуліцы Няміга да вуліцы Мельнікайтэ і Юбілейнай плошчы.

Гісторыя

Раманаўская Слабада на плане 1858 г. Раманаўская вуліца ўверсе

Узнікла ў пачатку XIX ст. на месцы Землянога вала[2]. Да вуліцы прылягала слабада Раманава.

У дарэвалюцыйны перыяд тут сялілася гарадская бедната, вуліца была хаатычна забудаваная драўлянымі хатамі, крамамі, корчмамі.

Увосень 1905 года ў доме Катон Басі (вуліца Новараманаўская, 13, на скрыжаванні цяперашніх вуліц Няміга і Раманаўская Слабада, у пачатку сквера Адама Міцкевіча) адкрытае прыватнага жаночага камерцыйнага вучылішча І. І. Самойлы[3].

У 1922 годзе перайменавана ў Рэспубліканскую[4].

У 1933 годзе пракладзена трамвайная лінія. У час Вялікай Айчыннай вайны на вуліцы размяшчаўся лагер для ваеннапалонных, гета.

У 1961 годзе на месцы драўляных хат пабудаваны кінатэатр «Беларусь».

Транспарт

Па вуліцы праходзяць аўтобусныя маршруты 40, 50, і тралейбусныя 9, 13[5], 14, 57.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 26 снежня 2021.
  2. Вуліца Раманаўская Слабада (былая Рэспубліканская) Архівавана 21 лістапада 2008.
  3. Шыбека З. В., Шыбека С. Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С. М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. — 341 с.
  4. Вуліца Раманаўская Слабада Архівавана 21 лістапада 2008.
  5. Мінск, тралейбус № 4527

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вуліцы Мінска
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вуліцы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вуліцы Мінска
Катэгорыя·Артыкулы пра вуліцы Мінска без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Цэнтральны раён (Мінск)
Катэгорыя·Артыкулы пра вуліцы Мінска без ілюстрацый