wd wp Пошук:

Мінск-Мір

Першая чарга будаўніцтва (квартал «Эміраты»).

Мінск-Мір — дзелавы раён у Мінску, які ўзводзіцца на месцы аэрапорта «Мінск-1» і авіярамонтнага завода, якія, як меркавалася, будуць вынесены за межы горада да 2011 года.

Гісторыя

Першапачаткова будаўніцтва першай чаргі планавалася пачаць у канцы 2008, потым пачатак быў перанесены на верасень 2009, але сусветны фінансава-эканамічны крызіс адкарэктаваў і гэтую дату. Забудоўшчыкам тэрыторыі павінна выступіць расійская газавая кампанія «Ітэра». Інвестыцыі ў будаўніцтва ацэньваюцца ў 7 млрд долараў.

Тэрыторыя раёна складае 350 га. Тут плануецца размясціць кварталы дзелавых і дзяржаўных устаноў, гасцінічныя і гандлёвыя комплексы, цэнтры адпачынку, забаў і спорту, а таксама жылыя дамы, дзіцячыя сады і школы. Да 2020 года тут плануецца ўзвесці 3 млн м² жылля, стварыць сетку аб’ектаў сацыяльнай інфраструктуры, у тым ліку 9 дзіцячых садоў і 7 школ. Плошча офісных памяшканняў складзе 550 тыс. м². На 200 тыс. м² размесціцца гандлёва-забаўляльны комплекс.

На тэрыторыі квартала будзе размешчана 19 вышынных комплексаў, плошчай 4 млн м².

Распрацоўка генеральнага плана забудовы — ПІКУП «Мінскграда». Аўтарскі калектыў: кіраўнік праекта — В. Д. Нікіцін, архітэктары: Яраслаў Львовіч Ліневіч, У. М. Гэруса і інш. Заказчык — Камітэт архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы для абнаўлення
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Дзелавыя кварталы
Катэгорыя·Жылыя раёны Мінска