wd wp Пошук:

Кінатэатры Магілёва

Кінатэатр «Радзіма»

Кінатэатры ў Магілёве існуюць з 1909 года[1]. На 2020 год у Магілёве працавала 6 кінатэатраў, уключаючы 4 кінатэатра, якія падкантрольныя дзяржаўнай структуры Магілёўскае абласное вытворчае унітарнае прадпрыемства «Кінавідэапракат».

Гісторыя

Колькасць
кінатэатраў
у розныя гады:

1909 3
2020 6

Першы кінасеанс у Магілёве адбыўся ў жніўні 1903 года ў гарадскім тэатры. Да 1909 года ў горадзе працавала 2 сінематографа: электрабіяскоп Сквірскага і электра-тэатр «Мадэрн»[2]. У тым жа годзе ў спецыяльна пабудаваным для дэманстрацыі кінафільмаў будынку на Дняпроўскім праспекце, 42 (цяпер - вул. Першамайская) быў адкрыты электрабіёграф «Чары»[1]. Пасля рэканструкцыі ў снежні 1930 года на яго месцы адкрыўся кінатэатр «Чырвоная Зорка», у якім упершыню ў Магілёве было паказана гукавое кіно.

У 1938 годзе было распачата будаўніцтва кінатэатра «Радзіма», яго адкрыццё адбылося 6 лістапада 1939 года[1]. Быў разбураны падчас вайны, адноўлены ў 1944 годзе.

Падчас Другой сусветнай вайны кінатэатр «Чырвоная Зорка» (у гэты час называўся «Прамень»[1]) быў разбураны. Быў адноўлены ў 1948 годзе, а ў 1954 годзе прайшла яго рэканструкцыя.

У 1958 годзе быў адкрыты кінатэатр «Змена» (цяпер рэканструяваны ў праваслаўны храм прападобнага Серафіма Сароўскага).

1 кастрычніка 1963 года на праспекце Пушкіна адкрыўся кінатэатр «Космас» з дзвюма шырокаэкраннымі заламі на 265 гледачоў кожны[1]. У 1987 годзе ён быў рэканструяваны.

У 1969 годзе адкрыўся кінатэатр «Кастрычнік».

У 1972 годзе прайшла рэканструкцыя кінатэатра «Радзіма». З 1971 па 1983 гады на 2 паверсе будынка кінатэатра «Радзіма» функцыянаваў дзіцячы кінатэатр «Піянер».

15 лютага 1989 года на вул. Астроўскага адкрыўся кінатэатр «Ветразь» з дзвюма кіназаламі - на 300 і 200 (для паказу стэрэакіно) гледачоў.

У 2005 годзе прайшла чарговая рэканструкцыя кінатэатра «Чырвоная Зорка». А ў 2010 годзе на 2 паверсе кінатэатра была адкрыта Зала гісторыі кіно.

У 2007 годзе ў кінатэатры «Радзіма» была ўсталяваная сістэма лічбавага гуку Dolby Digital[3]. У 2008 годзе быў рэканструяваны кінатэатр «Кастрычнік».

З 2011 года з’явілася магчымасць паказу фільмаў у фармаце 3D у кінатэатрах «Кастрычнік» і «Радзіма», а з 2014 года ў кінатэатры «Ветразь».

У верасні 2019 года ў ГЦ «Атрыум» адкрыўся прыватны 5-зальны кінатэатр StarLight Cinema[4].

У красавіку 2020 з-за пандэміі каронавіруса прыпынілі працу прыватныя кінатэатры StarLight Cinema (аднавіў працу ў жніўні 2020 года)[5] і «Кастрычнік» (аднавіў працу ў верасні 2020 года, але ў 2021 годзе зноў зачыніўся).

Спіс кінатэатраў Магілёва

У спісе прадстаўлены зачыненыя, існуючыя і будучыя кінатэатры Магілёва. Яны размешчаныя ў алфавітным парадку.

Табліца:

Існуючыя

Колерам вылучаныя часова зачыненыя кінатэатры

Назва Адкрыты Архітэктары Адрас Выява Нататкі Спасылкі
StarLight Cinema 2019 вул. Першамайская, 57 5-зальны кінатэатр у ГЦ «Атрыум» на 539 гледачоў. [6][7]
Ветразь 1989 С. Л. Варанцоў вул. Астроўскага, 1
Адна кіназала на 215 гледачоў для паказу 2D і 3D фільмаў. [1][8]
Кастрычнік 1969 А. Ц. Кучарэнка прасп. Міру, 23
Шырокафарматны кінатэатр з залай на 800 гледачоў. [9]
Космас 1963 прасп. Пушкінскі, 10
Дзве кіназалы (на 160 і на 156 гледачоў) для паказу фільмаў у 2D і 3D фарматах. [1][10]
Радзіма 1939 У. М. Вараксін вул. Ленінская, 47
Кіназала на 550 гледачоў для паказу 2D і 3D фільмаў. [11]
Чырвоная Зорка 1909
1930
Э. Лосер вул. Першамайская, 14
Найстарэйшы кінатэатр Магілёва з залай на 526 гледачоў для паказу 2D і 3D фільмаў. Да 1930 года - «Чары», у гады Другой сусветнай вайны - «Прамень». Будынак кінатэатра ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь. [1][12]

Закрытыя

Назва Адкрыты Закрыты Архітэктары Адрас Нататкі Спасылкі
Змена 1958 Н/Д вул. Ніжняя Карабанаўская, 88 Рэканструяваны ў храм Серафіма Сароўскага.
Піянер 1971 1983 вул. Ленінская, 47 Дзіцячы кінатэатр на 2 паверсе будынка кінатэатра «Радзіма».
Электра-тэатр «Мадэрн» Н/Д Н/Д прасп. Дняпроўскі
Электрабіяскоп Сквірскага Н/Д Н/Д вул. Вялікая Садовая [13]

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 История киноотрасли в г. Могилёве(руск.) . Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2021. Праверана 24 верасня 2021.
  2. 85 лет исполнилось Могилёвскому кинотеатру «Чырвоная зорка»(руск.) . Телевидение Могилёв. Праверана 25 верасня 2021.
  3. Кинематограф в Могилеве(руск.) . Праверана 25 верасня 2021.
  4. Как выглядит новый 5-зальный кинотеатр в Могилеве и сколько стоят билеты. Спойлер: он уже работает(руск.) . govorim.by. Праверана 25 верасня 2021.
  5. Кинотеатр «Starlight» в Могилеве возобновляет свою работу(руск.) . mogilevnews.by. Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2021. Праверана 25 верасня 2021.
  6. Кинотеатр StarLight Cinema в Атриуме(руск.) . vmogileve.by. Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2021. Праверана 25 верасня 2021.
  7. StarLight Cinema(руск.) . Праверана 25 верасня 2021.
  8. Кинотеатр «Ветразь»(руск.) . vmogileve.by. Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2021. Праверана 25 верасня 2021.
  9. Кинотеатр «Октябрь»(руск.) . Праверана 25 верасня 2021.
  10. Кинотеатр «Космос»(руск.) . Праверана 25 верасня 2021.
  11. Кинотеатр «Радзіма»(руск.) . Праверана 25 верасня 2021.
  12. Кинотеатр «Чырвоная Зорка»(руск.) . Праверана 25 верасня 2021.
  13. История Могилева: «Модерн», «Чары» и прочие биоскопы(руск.) . Праверана 25 верасня 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Кінатэатры Магілёва
Катэгорыя·Культура Магілёва
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на катэгорыю Вікісховішча адсутнічае ў Вікідадзеных