Кі́нан ап Хі́вел (вал.: Cynan ap Hywel, памёр у 1005) — кароль Гвінеда, Дэхейбарта і Повіса (999—1005), сын Хівела ап Іеява.
Кінан вярнуў прастол Гвінеда дынастыі Аберфрау пасля смерці Марэдыда. Пра нядоўгае кіраванне Кінана нічога невядома, гэтак жа як і пра акалічнасці, пры якіх яго змяніў Айдан ап Блегіўрыд.