wd wp Пошук:

Хівел ап Іеяў

Хі́вел ап Іеяў (вал.: Hywel ap Ieuaf, памёр у 985) — кароль Гвінеда (974—985), сын Іеява ап Ідвала.

Біяграфія

Нягледзячы на варожасць Іеява і Іяга, Хівел спачатку быў саюзнікам дзядзькі і нават суправаджаў яго падчас сустрэчы васьмі кельцкіх каралёў з Эдгарам Міралюбным у Чэстэры ў 973 годзе. Аднак у наступным годзе Хівел пайшоў на Іяга вайной і, перамогшы, вымусіў дзядзьку падзяліць уладу. У 978 годзе Хівел пачаў чарговую спробу цалкам прыбраць каралеўства да сваіх рук. Пры дапамозе англійскіх наймітаў ён захапіў манастыр Клінаг Ваўр. Яшчэ праз год Хівел спачатку перамог дзядзьку ў бітве, а затым прыцягнуў наймітаў-вікінгаў, каб тыя ўзялі Іяга ў палон. Так Хівел стаў аднаасобна кіраваць Гвінедам.

У 980 годзе Кістэнін ап Іяга кінуў выклік Хівелу. Разам з Годфрэдам Харальдсанам, кіраўніком вострава Мэн, ён напаў на Ініс Мон, але быў разбіты. Сам Кістэнін паў у баі, а вікінгі былі выгнаны з вострава. Замацаваўшы сваю ўладу, Хівел уступіў у саюз з Эльфхерам Мерсійскім і напаў на паўднёвыя каралеўствы, Брыхейніяг і Маргануг, але поспехі яго былі нязначныя. У 985 годзе англійскія саюзнікі, усхваляваныя павелічэннем магутнасці Хівела, накіравалі зброю супраць яго і забілі яго.

Зноскі

  1. 1 2 Lundy D. R. The Peerage

Спасылкі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы X стагоддзя
Катэгорыя·Кіраўнікі каралеўства Гвінед
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў X стагоддзі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі ў 985 годзе