wd wp Пошук:

Кёльнскі ўніверсітэт

Кёльнскі ўніверсітэт (ням.: Universität zu Köln) — адна з вышэйшых навучальных устаноў у Кёльне, якая існуе з 1388. Кёльнскі ўніверсітэт займае трэцяе месца сярод нямецкіх ВНУ па колькасці студэнтаў (пасля Мюнхена і Хагена).

Гісторыя

Стары ўніверсітэт

Кёльнскі універсітэт быў заснаваны 21 мая 1388 года і стаў чацвёртай па ліку вышэйшай школай Свяшчэннай Рымскай імперыі пасля Карлавага універсітэта ў Празе, Венскага і Гайдэльбергскага ўніверсітэтаў. Пасведчанне аб заснаванні было падпісана Урбанам VI у Перуджа. Ужо ў студзені 1389 для першых сямісот студэнтаў пачаліся лекцыі.

28 красавіка 1798 г. Кёльнскі ўніверсітэт быў зачынены, пасля таго, як рэктар Фердынанд Франц Вальраф і ўсе прафесары адмовіліся прынесці прысягу Першай французскай рэспубліцы, патлумачыўшы гэта неабходнасцю захаваць незалежнасць ВНУ. Аднак, у 1799 годзе Вальраф прысягнуў Францыі і быў прызначаны выкладчыкам так званай «Цэнтральнай школы», пераемніцы закрытага ўніверсітэта. На гэтай пасадзе яму ўдалося схаваць ад французаў і такім чынам выратаваць мноства твораў мастацтва. Большая частка яго калекцыі знаходзіцца ў Музеі Вальрафа-Рыхарца.

Новы ўніверсітэт

На працягу ўсяго XIX стагоддзя спробы аднавіць зачынены ўніверсітэт засталіся беспаспяховымі. 29 мая 1919 года бургамістр Кёльна Конрад Адэнаўэр падпісаў пастанову аб адкрыцці новага ўніверсітэта. У кастрычніку 1929 года пачалося будаўніцтва галоўнага корпуса на плошчы Альберта Вялікага.

Постаці ўніверсітэта

Зноскі

  1. 1 2 http://verwaltung.uni-koeln.de/stabsstelle01/content/statistik/zahlen_daten_fakten/e637/Facts_and_Figures_2008.pdf

Літаратура

Спасылкі

Галоўны корпус універсітэта на плошчы Альберта Вялікага

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1388 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Кёльн
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Універсітэты Германіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак