Кыпучэ[1] (укр.: Кипуче) — горад у Пэрэвальскім раёне Луганскай вобласці Украіны. У горадзе знаходзіцца чыгуначная станцыя «Кыпуча» на лініі Дэбальцэвэ — Луганск.
Распараджэннем Кабінета міністраў Украіны ад 7 лістапада 2014 г. горад унесены ў Спіс населеных пунктаў, на тэрыторыі якіх органы дзяржаўнай улады Украіны часова не ажыццяўляюць свае паўнаважанні[2].